Дашкаўка. Сядзіба Жукоўскіх
Сядзіба
Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, Дашкаўка, вул. Наберажная, 4.
0
286
03.10.2024
Апісанне
На шляху паміж Магілёвам і Быхавам на беразе Дняпра знаходзіцца старажытнае мястэчка Дашкаўка. Гэты пасёлак перадусім вядомы сваёй сядзібай Жукоўскіх, якой больш за 200 год, пейзажным паркам з сажалкай і непаўторнымі краявідамі на пойму Дняпра. Пры мясцовай сярэдняй школе ёсць краязнаўчы музей, які складаецца з некалькіх залаў.
Катэгорыі

З дзецьмі

На рэстаўрацыі

Паркавая зона

Гістарычнае

Актыўны адпачынак

Экспазіцыя

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.73736206
Даўгата: 30.27265937
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.10.2024
Дашкаўка. Сядзіба Жукоўскіх
Калі будзеце ехаць з Магілёва на Быхаў па старому Кіеўскаму тракту па праваму берагу Дняпра, то вы абавязкова будзеце праязжаць праз мястэчка Дашкаўка.
Першы пісьмовы ўспамін пра мястэчка датуецца 16 стагоддзем, якое ўваходзіла ў склад Магілёўскага стараства. У канцы 18 - пачатку 19 стагоддзя пачынаецца фарміраванне палаца – паркавага комплекса Жукоўскіх. Першы будынак пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя. У палацы ў час вайны з Напалеонам у ліпені 1812 года знаходзіўся шпіталь для расійскіх салдат, паколькі каля суседняй вёскі Салтанаўка адбылася бітва паміж войскамі маршала Даву і генерала Раеўскага. Па усёй верагоднасці будынак маёнтка Жукоўскіх быў перабудаваны ў 19 стагоддзі ў стылі эклектыкі і мадэрн. Жукоўскія займалі ў Магілёўскім павеце вялікія пасады, напрыклад іх прадстаўнікі былі маршалкамі шляхты Магілёўскага ўезда і мелі свой мураваны асабняк у цэнтры горада на вуліцы Вялікая Садовая. Сядзіба з паркам знаходзіцца на беразе Дняпра, адкуль адкрываюцца прыгожыя краявіды. Таму не выпадкова гэта мястэчка прыцягвала ўвагу вядомых даследчыкаў і дзяржаўных асоб: у 1877 годзе сюды завітаў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакінуў прыгожы малюнак сядзібы Жукоўскіх, а ў часы Першай сусветнай вайны, калі Стаўка вярхоўнакамандуючага расійскай імператарскай арміяй знаходзілася ў Магілёве расійская імператрыца Аляксандра Фёдараўна хацела набыць маёнтак Дашкаўка сабе пад дачу, але Жукоўскія з такой прапановай не пагадзіліся і не прадалі свой радавы маёнтак. Зараз у двухпавярховым мураваным будынку знаходзіцца мясцовы сельсавет. Дэкор інтэр'ераў часткова захаваўся. У будучым у некалькіх залах плануецца зрабіць раённы краязнаўчы музей. Калі будзеце спускаца да Дняпра па сцежке з правага боку за палацам, то пабачыце з левага боку незвычайны валун з надпісам на польскай мове – гэта помнік любімай сабаке Жукоўскіх. Каля палаца знаходзіцца невялікі пейзажны парк з сажалкай. Перад будынкам знаходзіцца помнік загінуўшым у час вайны савецкім воінам. Па шляху да сядзібы будзеце праязжаць мясцовую сярэднюю школу – там знаходзіцца краязнаўчы музей з некалькіх залаў, які створаны намаганнямі мясцовых настаўнікаў. Экскурсія па музею бясплатная.
Каментары
Усяго каментароў: 0