Салтанаўка. Капліца
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёўскі р., Салтанаўка.
0
286
06.10.2024
Апісанне
У Магілёўскім раёне каля вёскі Салтанаўка ў пачатку 20 стагоддзя была пабудавана капліца. Помнік узведзены да 100 – годзя бітвы паміж французскімі войскамі маршала Даву і войскамі Расійскай імперыі генерала Раеўскага ў 1812 годзе. Капліца мураваная ў стылі неакласіцызма.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.81276479
Даўгата: 30.23074119
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Салтанаўка. Капліца
На шашы Магілёў – Бабруйск каля вёскі Салтанаўка, як праедзеце сажалку, то з правага боку ад трасы пабачыце невялікую мураваную капліцу. Будынак узведзены ў пачатку 20 стагоддзя па праекту архітэктара Канстанціна Міхайлава і магілёўскага скульптара Пятра Яцыны. Помнік усталяваны ў гонар бітвы пад Салтанаўкай летам 1812 года. Бітва адбылася 23 ліпеня 1812 года паміж войскамі 2 – й арміі пад камандаваннем генерала Пятра Баграціона і французскімі дывізіямі Луі Нікаля Даву. Непасрэдна на поле боя былі расійскія часткі пад кіраўніцтвам генерала Мікалая Раеўскага, у той час, як Баграціон з асноўнымі сіламі сваёй армііі перапраўляўся праз Днепар у Быхаве, а затым пайшоў на злучэнне з 1 – й арміяй у Смаленск. Спачатку Баграціон хацеў пайсці на Смаленск праз Магілёў, але Даву яго апярэдзіў. І Баграціон арганізаваў манеўр, які адвёў асноўныя сілы Даву ад 2 – й арміі і загадаў генералу Раеўскаму правесці бой каля Магілёва пад Салтанаўкай, каб выіграць час на пераправу сваёй арміі. Па выніку бітвы кожны з бакоў лічыў, што ён перамог. Праз 100 год было вырашана ўвекавечыць подзвіг расійскіх салдат і пабудаваць капліцу. У плане капліца квадратны будынак, які мае цэнтрычную кампазіцыю. У сцены капліцы умурованы шыльды з пералікам воінскіх частак, якія прымалі ўдзел у бітве пад Салтанаўкай.
Каментары
Усяго каментароў: 0