Знай свой край

Знай свой край

Баркалабава. Царква Казанскай Божай Маці.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Быхаўскі Р., Баркалабава.

0

277

07.11.2024

Апісанне

Паміж Магілёвам і Быхавам ёсць старадаўні пасёлак Баркалабава, вядомы з 16-га стагоддзя. У мястэчку захавалася некалькі помнікаў архітэктуры і археалогіі: Замкавая гара, праваслаўны Вазнясенскі манастыр і прыходская школа з царквой Казанскай Божай Маці.

Праваслаўны храм Казанскай Божай Маці пабудаваны ў пачатку 20-га стагоддзя ў псеўдарускім стылі. У савецкія часы выкарыстоўваўся пад патрэбы школы. У апошнія гады адрэстаўраваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.61341609
Даўгата: 30.2780381

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.11.2024

Баркалабава. Царква Казанскай Божай Маці.

У мястэчку Баркалабава, што паміж Магілёвам і Быхавам, ёсць некалькі аб'ектаў гісторыі, якія варта паглядзець. Калісьці тут быў драўляны замак, ад яго засталася Замкавая гара, або, як яе тут называюць – гарадзішча; адноўлены ў апошнія гады праваслаўны Вазнясенскі манастыр; а ў самым цэнтры мястэчка ўзвышаецца праваслаўная царква Казанскай Божай Маці.


Калі будзеце заязджаць у Баркалабава з боку Магілёва, то яшчэ здалёку ўбачыце высокую званіцу царквы Казанскай Божай Маці, якая знаходзіцца на галоўнай вуліцы Дзянісава. Царква пабудавана ў 1904 годзе ў псеўдарускім стылі. Гэта тыпавы праект, па якім будаваліся тысячы храмаў у Расійскай імперыі. Некалькі такіх будынкаў засталося і ў Беларусі.


Царква пабудавана з чырвонай цэглы. Уваход аформлены ў выглядзе рундука, які трымаецца на чатырох слупах - "дыньках". Складаецца царква з некалькіх асноўных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і пяцігранная апсіда. Над бабінцам шмат'ярусная Званіца. Галоўны і бакавыя фасады аздоблены дэкорам з цэглы.


Царква ў савецкія часы была зачынена, а Званіца знесена. У апошнія гады храм перададзены вернікам і праведзена рэстаўрацыя. Храм дзейнічае.

Каля царквы з левага боку, знаходзіцца каменны двухпавярховы будынак царкоўна-прыходскай школы.

Каментары

Усяго каментароў: 0