Знай свой край

Знай свой край

Морына. Царква 19 стагодзя

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Іўеўскі р., Морына.

0

256

06.10.2024

Апісанне

Недалёка ад трасы Гродна – Мінск пад горадам Іў'е ў мястэчку Морына ёсць невялікая драўляная царква 19 стагоддзя. Храм Святой Троіцы пабудаваны ў стылі мадэрн і добра захаваўся да нашага часу. Вакол царквы знаходзяцца старыя пахаванні. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.87013462
Даўгата: 25.69010188

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.10.2024

Морына. Царква 19 стагодзя

Царква Святой Троіцы ў Морына пабудавана худчэй за ўсё на тым месцы, дзе калісці быў каталіцкі храм, бо вакол знаходзяцца старадаўнія каталіцкія пахаванні. Храм пабудаваны ў 1865 годзе ў цэнтры вёскі. Будынак драўляны. У савецкія часы будынак быў занядбаны. Адбылася рэстаўрацыя і царква зараз адкрыта для наведвальнікаў.  Царква Траецкая ў Морына – помнік народнага дойлідства, які пабудаваны ў стылі мадэрн. Прамавугольны прытвор пабудаваны пад двусхільным дахам. Асноўны аб'ём будынка малітоўная зала складаецца з 2 – х аб'ёмаў: кубападобны асноўны аб'ём пераходзіць у 8 – гранны. Над малітоўнай залай надбудаваны васьмігранны барабан з цыбулінай. Да малітоўнай залы прыбудавана апсіда. У храме ёсць аднаярусны драўляны іканастас. Калі вы паходзіце вакол гэтай невялікай царквушкі, то ў вас складзецца ўражанне, што гэты праваслаўны храм вельмі падобны на нейкі казачны церам.

Каментары

Усяго каментароў: 0