Няхачава. Будынак былой паштовай станцыі.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Няхачава.
0
124
30.01.2025
Апісанне
У мястэчку Няхачава Івацэвіцкага раёна прама па трасе Р2 знаходзіца помнік архітэктуры - паштовая станцыя 19-га стагоддзя. Будынак узведзены па тыпавому праекту. Станцыя ў тыя часы называлася Заполле і мела статус 1 разрада і разлічана была на 60 коней. Тут падарожныя людзі маглі пераночыць, адпачыць, паесці і памяняць коней. Зараз будынак адрамантаваны і тут працуе гасцініца.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.64658121
Даўгата: 25.20960359
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Няхачава. Будынак паштовай станцыі.
У вёсцы Няхачава Івацэвіцкага раёна знаходзіцца будынак паштовай станцыі 19-га стагоддзя. Помнік стаіць прама на трасе Р2 паміж Івацэвічамі і Бярозай. А паралельна ідзе траса М1, так што пад'ехаць і ўбачыць помнік зусім не складана.
Будынак конна - паштовай станцыі пабудаваны ў 1846 годзе, і будаўніцтва вялося па тыпавым праекце для Варшаўскага гасцінца па маршруце Масква-Варшава. У 19 стагоддзі ў Няхачава была паштовая станцыя пад назвай Заполле. Станцыя мела 1-ы разрад і прызначалася для прыпынку вандруючых людзей падчас паездкі, і станцыя разлічвалася на 60 коней.
Станцыя кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў. Корпуса размяшчаюцца на адной лініі. Будынка саступаюць у глыбіню і атрымліваецца Е-вобразная планіроўка. У галоўным корпусе былі размешчаны службовыя памяшканні і жылыя пакоі для людзей, якія вандруюць. У бакавых будынках былі карэтная, пуня і стайня. Бакавыя аб'ёмы восі будынкаў злучаліся з галоўным будынкам праз сцены з варотамі, якія вялі да ўнутранага двара. У цэнтры двара быў калодзеж.
У нашы дні помнік архітэктуры адрэстаўраваны і тут размяшчаецца гасцінічны комплекс. У горадзе таксама ёсць чыгуначная станцыя пачатку 20 стагоддзя і вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны.
Каментары
Усяго каментароў: 0