Барысаў. Земляныя батарэі 1812 года
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., г. Барысаў, вул. Батарэйная.
0
246
14.11.2024
Апісанне
У 1812 годзе ў Барысаве былі пабудаваныя на беразе ракі Бярэзіна земляныя батарэі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Барысаўскія батарэі». Яны пачалі ўзводзіцца яшчэ вясной 1812 года і дабудоўваліся канчаткова ўжо пасля вайны.
Гэтыя земляныя ўмацаванні досыць добра захаваліся да нашага часу і ў савецкі перыяд там быў створаны цэлы мемарыял. На яго можна патрапіць праз пешаходны мост праз Бярэзіну і затым узбірацца ў гару, або ісці ад краязнаўчага музея ўздоўж Бярэзіны да пешаходнага маста. Для наведвання мемарыяла варта мець зручны абутак.
Катэгорыі

Батанічны

Актыўны адпачынак

Крушня

Паркавая зона

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.23320591
Даўгата: 28.49879053
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Барысаў. Земляныя батарэі 1812 года.
Многія лічаць гэтыя ўмацаванні французкімі, або, што яны пабудаваны ў час вайны з Напалеонам. Але, насамрэч, асноўныя будаўнічыя работы пачаліся яшчэ напярэдадні вайны 1812 года.
Умацаванні на батарэях ствараліся толькі земляныя, так званага палявога тыпу, а мураваныя не прадугледжваліся. Батарэі былі разлічанына на гарнізон да 20 тысяч чалавек. Два квадратныя рэдуты размяшчаліся па флангам, якія злучаў рэтраншэмент з бастыёнам у цэнтры і двумя паўбастыёнамі. Перад заднім фронтам быў яшчэ адзін бастыён і глядзеў на мост праз раку Бярэзіна. Бо галоўная задача ўмацаванняў была – гэта кантроль над пераправай праз раку. Перад самай вайной быў пабудаваны шасцісот мятровы мост. Частка маста была пад'ёмнай, што было неабходна для праходу судоў. Тагачасны мост быў на тым самым месцы, дзе зараз пешаходны мост. Перад самай вайной працы па ўмацаванням былі блізкі да завяршэння, але сталага гарнізона яшчэ не было. Камандзірам на ўмацаваннях быў палкоўнік Аляксандр Грэсер у якога мелася 400 салдат у падпарадкаванні. У ліпені 1812 года Грэсер, каб пазбегнуць акружэння загадаў патапіць у рацэ гарматы і спаліць мост, а сам з гарнізонам адыйшоў у горад Магілёў.
Калі прыйшлі французы, то мост аднавілі. Далешыя ваенныя дзеянні не прынеслі істотных разрушэнняў на батарэях. Пасля вайны яны былі канчаткова дабудаваны.
У савецкія часы ў пачатку 20 стагоддзя частка ўмацаванняў была зрыта і на іх месцы пабудавалі бальніцу. У пасляваенны час быў створаны мемарыял і ўсталяванна памятная стэла. Ад ракі Бярэзіна да батарэй у гару вядзе зручная жалезабетонная лесвіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0