Барысаў. «Барысаўскі аб'яднаны музей».
Музей
Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., г. Барысаў, праспект Рэвалюцыі, 67.
0
267
14.11.2024
Апісанне
Горад Барысаў мае цікавую і непаўторную тысячагадовую гісторыю. З 1950 года ў Барысаве працуе мясцовы краязнаўчы музей пад назвай «Барысаўскі аб'яднаны музей». Установа знаходзіцца недалёка ад батарэй 1812 года і ракі Бярэзіны і пры наведванні музея можна пабачыць і гэтыя аб'екты. Экспазіцыя складаецца з шасці залаў, дзе асноўную частку займаюць падзеі 1812 года. Па гэтай тэме музей мае ўнікальную калекцыю артэфактаў, якая пастаянна папаўняецца.
Вэб сайт:
http://borisov.museum.by/Катэгорыі

Платна

Літаратурны

Батанічны

Гістарычнае

Паркавая зона

З дзецьмі
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.23056
Даўгата: 28.501165
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Барысаў. «Барысаўскі аб'яднаны музей».
У горадзе Барысаве пры наведванні батарэй 1812 года варта зайсці і ў краязнаўчы музей, які знаходзіцца зусім побач. Ад батарэй прайсці некалькі сот метраў.
Музей быў адчынены ў 1950 годзе і на сённяшні дзень налічвае 60 тысяч экспанатаў. Экспазіцыя складаецца з шасці залаў, у якіх можна даведацца пра тысячагадовую гісторыю горада Барысава, пачынаючы ад самага яго заснавання. Асноўнай тэмай музея з'яўляецца тэма вайны 1812 года. Пачатак экспазіцыі ў зале «Старадаўнія пасяленні ў краі. Заснаванне горада Барысава». Тут прадстаўлены археалагічныя знаходкі і распавядаецца пра заснаванне горада на левым беразе ракі Бярэзіна. Прадстаўлены макет замка ў Барысаве 14 стагоддзя.
Асноўную частку экспазіцыі займае тэма вайны 1812 года ў раздзеле «Гісторыя вайны 1812 года на Барысаўшчыне. Бярэзінская пераправа». Да 200 – годдзя падзей у 2012 годзе экспазіцыя была значна адноўлена і мадэрнізавана. Тут прадстаўлены адрэстаўраваныя мундзіры і галаўныя ўборы, зброя і партрэты палкаводцаў.
Два зала у музеі прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайне ў раздзеле «Акупацыйны рэжым на Барысаўшчыне».
У музеі маецца калекцыя нумізматыкі, фатаздымкаў, дакументаў і керамікі. Праводзяцца выставы. Музей штогод наведвае каля 80 тысяч турыстаў і гасцей.
Каментары
Усяго каментароў: 0