Знай свой край

Знай свой край

Барысаў. Сінагога «Хеўрэ тылім».

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., г. Барысаў, вул. Лапаціна, 41.

0

248

14.11.2024

Апісанне

Калі завітаеце ў стары горад Барысава, які знаходзіцца за ракой Бярэзінай, у далечыні ад сучаснага адміністрацыйнага цэнтра горада, то вам варта наведаць гандлёвую плошчу, якая захавалася да нашага часу амаль у нязменным выглядзе. Тут вы пабачыце дарэвалюцыйную грамадзянскую і культавую архітэктуру. Архітэктурнай дамінантай архітэктурнага ансамбля з'яўляецца праваслаўны Васкрасенскі сабор. І побач таксама знаходзіцца іўдзейская сінагога, якая была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя. Сінагога захавалася вельмі добра. Будынак мураваны з чатырохскатным дахам. На будынку ўсталявана памятная шыльда. Аўтатранспарт можна пакінуць на рынкавай плошчы і прайсці да помніка пехатой.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.2445423
Даўгата: 28.5026111

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.11.2024

Барысаў. Сінагога «Хеўрэ тылім».

У гістарычным цэнтры горада Барысава захавалася былая гандлёвая плошча з грамадзянскай забудовай і культавымі будынкамі. Тут ёсць праваслаўны Васкрасенскі сабор, які пабудаваны ў псеўдарускім стылі 19 стагоддзя, непадалёку касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў стылі класіцызму і побач ёсць 2 сінагогі.

 Сто год таму палова насельніцтва Барысава – гэта былі менавіта яўрэі, якія займаліся пераважна гандлем і рамяством. У горадзе налічвалася некалькі дзясяткаў сінагог і малітоўных дамоў. Побач з гандлёвай плошчай да нашага часу захаваўся мураваны будынак былой сінагогі «Хеўрэ тылім». Гэта сінагога пабудавана на тым месцы, дзе з 17 стагоддзя была яўрэйская школа. І пры новай сінагозе таксама была адчынена Талмуд – Тора. У іудеев Талмуд – торой называеца навучальная ўстанова для хлопчыкаў, якіх рыхтавалі для паступлення ў іешыву.

Сінагога пабудавана ў 1911 годзе. Будынак мураваны. Чатырохгранны ў плане. У будынку было дзве часткі: малітоўная зала для мужчын і малітоўная зала для жанчын. Да нашага часу захаваўся цагляны дэкор па кутах будынка, па карнізу і абрамленне акон на галоўным фасадзе. На фасадзе паміж вокнамі абазначана двумя палукалонамі так званая «арон кадзеш», дзе ў інтэр'еры сінагогі захоўваўся світак торы. Кадзеш перакладаецца з іўрыту, як «святы», або «свяшчэнны».

У 1994 годзе на будынку былой сінагогі асветніцкай арганізацыяй была ўсталявана памятная шыльда. 

Каментары

Усяго каментароў: 0