Барысаў. Помнік князю Барысу
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., г. Барысаў.
0
245
14.11.2024
Апісанне
У гістарычным цэнтры Барысава ўсталяваны помнік заснавальніку горада князю Барысу. Помнік быў адкрыты ў 2002 годзе да 900 – годдзя горада. Барыс Усяслававіч (1054 – 1129) – старэйшы сын полацкага князя Усяслава Брачыслававіча. Пасля смерці свайго легендарнага бацькі стаў кіраваць Полацкім княствам і ў 1102 годзе заснаваў горад Барысаў. Помнік знаходзіцца на былой гандлёвай плошчы каля Васкрасенскай царквы.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.24509377
Даўгата: 28.505142
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Барысаў. Помнік князю Барысу
У гістарычным цэнтры Барысава на былой гандлёвай плошчы ўсталяваны помнік князю Барысу, які лічыцца заснавальнікам горада. Помнік усталяваны каля Васкрасенскага сабора 19 стагоддзя сярод гістарычнай забудовы.
Скульптар Арцімовіч і архітэктары Марозаў і Кавалеўскі распрацавалі праект помніка. За князем Барысам знаходзіцца анёл, які засцерагае яго па яго жыццёваму цяжкага шляху. У левай руцэ князь трымае меч, паколькі ў тыя часы часта даводзілася абараняць сваю радзіму са зброяй у руках.
Паводле пісьмовых крыніц, менавіта князь Барыс Усяслававіч заснаваў горад Барысаў у 1102 годзе. Горад быў заснаваны пры зліцці рэк Бярэзіны і Схи, і назваў князь горад сваім імем – Барысаў.
Князь Барыс быў сынам легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея, князя з Полацка. І пасля смерці Усяслава Полацкага князь Барыс стаў кіраваць у Полацку. Шмат сіл прыклаў князь да пашырэння і ўмацаванню сваёй дзяржавы, пашырэнню хрысціянства і асветы. У Беларусі існуюць помнікі эпіграфікі, так званыя "Барысавы камяні", якія названы ў гонар князя Барыса. Такія камяні захаваліся ў Друі і ў Полацку.
Калі наведайце гістарычны цэнтр Барысава, то Транспарт лепш прыпаркаваць на Гандлёвай плошчы і потым падысці да помніка князю Барысу. Побач можна яшчэ ўбачыць некаторыя дарэвалюцыйныя помнікі архітэктуры: Васкрасенскі сабор, сінагогу, гандлёвыя рады і грамадзянскую забудову.
Каментары
Усяго каментароў: 0