Знай свой край

Знай свой край

Жукойні Жалядскія. Касцёл Маці Божай Шкаплернай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Жукойні Жалядскія

0

21

16.02.2025

Апісанне

У мястэчку Жукойні Жалядскія Астравецкага раёна пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Маці Божай Шкаплернай. Першы храм пабудавалі драўляны ў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новы касцёл пабудавалі ў 1820 годзе, які перадалі пад праваслаўную царкву. Храм згарэў у 1908 годзе. Новую мураваную царкву пабудавалі ў 1912 годзе, а потым перадалі будынак каталікам і была праведзена перабудова храма. Касцёл зачынілі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1990 годзе храм зноў асвяцілі. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.91968425
Даўгата: 26.24023702

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.02.2025

Жукойні Жалядскія. Касцёл Маці Божай Шкаплернай

У Астравецкім раёне ў мястэчку з незвычайнай назвай Жукойні Жалядскія ёсць каталіцкі касцёл Маці Божай Шкаплернай. Назва мястэчка мае балцкае паходжанне. Першы касцёл у мястэчку быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага ў 1622 годзе.

 Новы храм быў узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1820 годзе.

Затым касцёл перадалі праваслаўным вернікам і перабудавалі пад царкву. У 1908 годзе адбыўся пажар і будынак быў знішчаны агнём. На тым жа месцы ў 1912 годзе пабудавалі новую мураваную царкву. У 1914 годзе храм перадалі каталіцкім вернікам.

 Пачалася рэканструкцыя будынка, якая працягвалася з 1914 года па 1918 год. Перабудавалі храм досыць значна: алтар перанеслі з усходу на захад, былую царкву пераабсталявалі пад прэсбітэрый да якога зрабілі прыбудову, а над уваходам была ўсталявана фісгармонія на хорах. Побач з храмам пабудавалі званіцу на якой ўсталявалі звон па фундацыі Гасперскага.  

У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі з 1947 года. Вярнулі святыню каталіцкім  вернікам  у 1990 годзе.

 Помнік узведзены ў стылі гістарызму. Асноўны мураваны аб'ём пастаўлены на высокі каменны падмурак. Храм накрыты двкхсхільным дахам.

Каментары

Усяго каментароў: 0