Знай свой край

Знай свой край

Беніца. Касцёл Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл, Маладзечанскі р., Беніца.

Апісанне

Мястэчка Беніца, што ляжыць на шляху паміж Смаргонью і Маладзечна, мае на сённяшні дзень некалькі помнікаў даўніны: гэта касцёл 18 стагоддзя, праваслаўная царква 19 стагоддзя і некалькі мураваных гаспадарчых будынкаў з бутавага камня і цэглы ад былой сядзібы Коцелаў. Каталіцкі касцёл Святой Троіцы быў пабудаваны ў стылі поздняга барока. У храме ёсць крыпта з пахаваннямі Коцелаў і Швыкоўскіх. У інтэр'еры захавалася некалькі стукавых алтароў з памятнымі шыльдамі фундатараў. Касцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.12.2024

Беніца. Касцёл Святой Тройцы.

Вёска Беніца знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне за 20 кіламетраў ад горада на рачулцы Бенічанцы. Першая згадка пра Беніцы ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі. Спачатку належала Астравухам, а затым Валовічам.


У 1701 годзе вялікі падскарбі літоўскі Міхал Казімір Коцел даў сродкі на будаўніцтва касцёла. Касцёл быў перададзены каталіцкаму ордэну бернардзінцаў, якія заснавалі пры храме кляштар.

Існуе легенда, што ў 1700 годзе Коцел ехаў са сваёй сям'ёй з Беніцы ў Ашмяны і коні раптам панеслі панскую карэту, у якой у той час была толькі маленькая дачка Коцела. І ў гэты момант ён паспеў толькі папрасіць абароны і дапамогі ў Маці Божай і, раптам, коні спыніліся, як укапаныя. Дзякуючы за такое выратаванне Коцел даў клятву пабудаваць касцёл, што і выканаў.


У 1851 годзе пасля анітырасейскага паўстання кляштар зачынілі, а касцёл перадалі праваслаўным вернікам. У 1919 годзе ў польскія часы будынак зноў быў вернуты каталікам. У савецкія часы пасля вайны храм зачынілі.


Касцёл пабудаваны ў стылі позняга барока. Двухвежавы фасад. Над сяродкрыжжам знаходзіцца купал, над якім васьмігранны барабан з вежкай. На галоўным фасадзе трох'ярусныя вежы з фігурным франтонам. На вежы вядзе вінтавая лесвіца.

 У інтэр'еры ёсць хоры на 2 калонах. Маюцца таксама тры надмагіллі роду Коцелаў з памятнымі шыльдамі, зробленымі ў тэхніцы груку. У касцёле ёсць крыпта з пахаваннямі Швыкоўскіх і Коцелаў.


Перад касцёлам размешчана мураваная брама з агароджай. Вароты ўмацаваны контрфорсамі.

Пахаванні ў крыпце разрабаваныя былі ў савецкі час. Касцёл зачынены і знаходзіцца ў занядбаным стане.

Каментары