Беніца. Шляхецкая сядзіба
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Беніца.
0
247
09.12.2024
Апісанне
У мястэчку Беніца Маладзечанскага раёну, недалёка ад сядзібы Агінскіх у Залессі, была раней квітнеючая шляхецкая сядзіба, ад якой засталіся толькі некалькі гаспадарчых пабудоў, возера і касцёл. Сядзібу будавалі вядомыя архітэктары К. Спампані і Д. Сака ў 18 стагоддзі. Гаспадарамі тут былі вядомыя беларускія фаміліі: Коцелы, Абрамовічы і Швыдкоўскія. У сядзібе ў розныя часы бывалі Напалеон Банапарт, Напалеон Орда, Міхал Клеафас Агінскі, Вінцэнт Дмахоўскі і многія іншыя.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Гідралагічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.3506049
Даўгата: 26.55175076
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Беніца. Шляхецкая сядзіба
Мястэчка Беніца, якое знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне, за сваю гісторыю мела шмат якіх вядомых гаспадароў. Гэта былі і Астравухі і Валовічы. У 17 – 19 стагоддзях мястэчка было ўладаннем Коцелаў, Абрамовічаў і Швыкоўскіх. У гэты час была пабудавана шляхецкая сядзіба. У 1701 годзе Міхал Казімір Коцел фундаваў каталіцкі касцёл у мястэчку.
Пасля пабудовы касцёла Коцелы зрабілі маёнтак у Беніцы сваёй асноўнай радавой сядзібай. З Італіі быў запрошаны вядомы архітэктар Карла Спампані (1750 – 1783), які на Беларусі выконваў шматлікія заказы ад шляхты і магнатаў, у тым ліку Радзівілам і Храптовічам. Спампані пабудаваў у Беніцы палац, аранжарэю, сад, парк з сістэмай азёр і каналаў і гаспадарчыя пабудовы. Таксама ў стылі ракако быў узведзены лямус па праекту архітэктара Джузэпэ дэ Сака (1735 – 1798). У палацы меліся карціная галерэя, бібліятэка і архіў.
Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай Беніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час вайны 1812 года тут спыняўся Напалеон Банапарт, калі ўцякаў з Расіі. Сюды ў розныя часы прыязжалі кампазітар і палітычны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі, пісьменнік і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, пісьменнік Ян Ходзька, мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакіную малюнак сядзібы, кампазітар Станіслаў Манюшка, паэт Уладзіслаў Сыракомля, паэт і грамадскі дзеяч Францішак Багушэвіч і многія іншыя.
Палац быў драўляны аднапавярховы будынак на высокім падмурку. Дваравыя і галоўны фасады аздаблены былі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Будынак быў накрыты вальмавым дахам. Сярод пакояў былі бальная зала, сталовая і іншыя. Зал, дзе жыў Напалеон пераўтварылі ў мемарыяльны пакой.
Былы палац знеслі ў 1980 – х гадах. Да нашага часу захавалася некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў і возера з каналам.
Каментары
Усяго каментароў: 0