Міхневічы. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Міхневічы.
Апісанне
У Смаргонскім раёне ў мястэчку Міхневічы ёсць мураваная праваслаўная Пакроўская царква. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Помнік створаны ў рэтраспектыўна – рускім стылі па тыпавому праекту з бутавага камяня. Будынак складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. У апошнія гады царква была адрамантавана. Вакол храма пабудавана мураваная каменная агароджа. Каля царквы ёсць старажытныя пахаванні. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Міхневічы. Пакроўская царква.
У мястэчку Міхневічы Смаргонскага раёна, па шляху са Смаргоні на сядзібу Агінскага ў Залессі, знаходзіцца каменная праваслаўная царква. Храм асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Помнік узведзены на ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках у часы Расійскай імперыі ў 1866 годзе. Пры храме існавалі дзве царкоўна-прыходскія царквы.
Храм узведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі з бутавага каменя, і створаны па тыпавым праекце. Складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам надбудавана вежа-званіца васьмярык на чацверыку. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам, на вяршыні якога шматгранны барабан і купал–цыбуліна. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана паўкруглая апсіда. Вакол храма ўзведзена каменная агароджа. Царква ў апошнія гады адрамантаваная. Храм дзейнічае.
На могілках каля царквы знаходзіцца магіла ўдзельніка Першай сусветнай вайны палкоўніка 14-га грузінскага грэнадзёрскага палка Акакія Гаўрылавіча Атхмезуры. Палкоўнік загінуў падчас атакі ворагаў на пазіцыі свайго палка.
На могілках ёсць старадаўнія пахаванні.