Знай свой край

Знай свой край

Заастравечча. Царква Святога пакутніка Дыянісія.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі район, Заастравечча.

Апісанне

У мястэчку Заастравечча Клецкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога пакутніка Дыянісія. Храм быў узведзены ў 19 стагодззі ў часы Расійскай імперыі. Ёсць іншая версія, што святыня пабудавана ў перыяд Польскай дзяржавы ў 1933 годзе. Царква створана ў традыцыях драўлянай народнай архітэктуры. Будынак складаецца з 3 асноўных частак. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца. У апошнія гады помнік адрамантаваны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.03.2025

Заастравечча. Царква Святога пакутніка Дыянісія.

     У Клецкім раёне ў мястэчку Заастравечча знаходзіца праваслаўная драўляная царква Святога пакутніка Дыянісія. У гэтым мястэчку было некалькі культавых будынкаў розных перыядаў і розных стыляў.


        Пасля савецка–польскай вайны і Рыжскагага міру з 1921 года па 1939 год мястэчка было пад уладай Польскай дзяржавы. У гэты перыяд на мясцовых могілках быў пабудаваны вялікі драўляны каталіцкі касцёл. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл разабралі. У 1997 годзе на могілках была пабудавана новая мураваная каталіцкая капліца Святой Ганны.


        У часы Польшчы ў 1930-я гады пачалі будаваць мураваны каталіцкі касцёл у цэнтры мястэчка. Але храм не дабудавалі і пасля вайны будынак прыстасавалі пад аўтабазу.


       У цэнтры Заастравечча ёсць старажытны праваслаўны храм. Праваслаўная царква Святога пакутніка Дыянісія была пабудавана ў 19 стагодззі ў часы Расійскай імперыі. Па іншай версіі – храм пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы ў 1933 годзе. Магчыма, што храм узведзены ў 19 стагоддзі, а ў 1930–я гады перабудаваны.


       Помнік узведзены ў традыцыях драўлянай народнай архітэктуры. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа–званіца: два васьмерыка над двумя чацверыкамі. Інтэр'ер зальнага тыпу. Маецца двухярусны іканастас.

Каментары