Знай свой край

Знай свой край

Лахва. Казармы польскіх памежнікаў

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Лахва.

0

122

16.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лахва Лунінецкага раёна захавалася два мураваныя будынкі польскіх памежных войск 1920 – 1930 – х гадоў. Мястэчка вядома з 15 стагоддзя часоў Вялікага Княства Літоўскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 18 стгоддзі перайшло ў склад Расійскай імперыі. Пасля Рыжскага міру з 1921 па 1939 года ў складзе Польскай дзяржавы. У Лахве ў гэты час знаходзіўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе». Будынкі казарм пабудаваны ў стылі эклектыкі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.21349792
Даўгата: 27.10175731

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Лахва. Казармы польскіх памежнікаў

Упершыню мястэчка Лахва Лунінецкага раёна ўпамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1493 годзе. У 16 стагоддзі ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства Навагрудскага павета.

Мястэчка ў розныя часы належыла вялікаму князю літоўскаму, магнатам Кішкам, Радзівілам і Вітгенштэйнам. У 17 стагоддзі была пабудавана сядзіба, а ў 18 стагоддзі ўзведзены палац. З 1746 года пабудаваны каталіцкі касцёл Святой Троіцы.

 Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўвайшло мястэчка ў склад Расійскай імперыі. Новымі гаспадарамі сталі Вітгенштэйны. Напрыканцы 19 стагоддзя у Лахве было 112 двароў, дзве царквы, дзве сінагогі і некалькі крам.

У выніку вайны з Польшай у 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мір. Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польскай дзяржавы. Мястэчка Лахва набыла статус гміны Лунінецкага павета ў Палескім ваяводстве. У перыяд 1925 – 1939 гадах у Лахве размяшчаўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе».  Пятая брыгада мела свае часткі ня толькі ў Лахве, але і Лунінцы і яе войскі прымалі ўдзел у абароне мяжы Польшчы ў час вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь. З 1939 года Лахва знаходзілася ў складзе Савецкай Беларусі.

 Да нашага часу ў мястэчку захавалася два мураваных корпуса казарм памежных войск, якія пабудаваны з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі. Будынкі аднапавярховыя. 

Каментары

Усяго каментароў: 0