Знай свой край

Знай свой край

Лахва. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Лахва.

0

135

16.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лахва Лунінецкага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Храм узведзены на тым месцы, дзе калісці князь Радзівіл заснаваў каталіцкі манастыр у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 17 стагоддзі. Новы мураваны храм пабудаваны ў псеўда – рускім стылі. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца 5 купалоў – цыбулін. У інтэр'еры маюцца абразы 17 – 18 стагоддзяў некаторыя з якіх перадалі ў музей у Мінску. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.21547001
Даўгата: 27.10691788

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Лахва. Царква Раства Багародзіцы

Каля трасы М 10 паміж Лунінцом і Мікашэвічамі ёсць старажытнае мястэчка Лахва, вядомае з 15 стагоддзя.

  У часы Расійскай імперыі ў 1824 годзе па фундацыі княгіні Стэфаніі Радзівіл была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм не захаваўся да нашага часу

Зараз у цэнтры мястэчка ўзвышаеецца мураваная царква Раства Багародзіцы, якую пабудавалі ў 1889 годзе. Храм узведзены на тым месцы, дзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага магнаты Радзівілы пабудавалі каталіцкі касцёл у 17 стагоддзі.

 Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі  і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.

Над прытворам надбудавана чатырохярусная вежа – званіца: два васьмерыка над чацверыком. Званіцу завяршае высокі шматграны шацёр з цыбулінай. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца 5 купалоў на васьмігранных барабанах. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана паўкруглая апсіда. Уваходная мураваная лесвіца ўпрыгожана двумя невысокімі калонамі з крыжамі.

У інтэр'еры царквы былі старажытныя каштоўныя абразы, некаторыя з якіх зараз знаходзяцца ў Мінску у музеі. Сярод абразоў вядомыя наступныя: «Маці Божая Адзігітрыя», «Уваскрашэнне – сашэсце ў пекла», «Іаан Златавуст» - гэта творы 17 – 18 стагоддзяў і драўляная скульптура 19 стагоддзя «Укрыжаванне».

Каментары

Усяго каментароў: 0