Знай свой край

Знай свой край

Клецк. Васкрасенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., г. Клецк, вул. Я. Купалы, 1.

Апісанне

У горадзе Клецку знаходзіцца старадаўняя праваслаўная Васкрасенская царква.
Будынак быў узведзены ў 17 стагоддзі, як каталіцкая царква, і належаў ордэну дамініканцаў. Касцёл быў асвечаны ў гонар Дзевы Марыі. Пры касцёле пабудаваны мураваны двухпавярховы кляштар. Святыню фінансавалі князь Радзівіл, князь Сангушка і іншыя мецэнаты. Пры манастыры працаваў шпіталь і школа.

У часы Расійскай імперыі касцёл і кляштар зачынілі. Касцёл пераасвяцілі ў Васкрасенскую праваслаўную царкву.
Храм узведзены ў стылі барока. У апошнія гады помнік быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Клецк. Васкрасенская царква.

     У гістарычным цэнтры горада Клецка знаходзіца старажытная праваслаўная Васкрасенская царква 17 – 19 стагоддзя. Раней будынак належыў каталіцкаму касцёлу дамініканцаў Прасвятой Дзевы Марыі. Дамініканскі манастыр быў заснаваны ў 1683 годзе па фундацыі князя Станіслава Казіміра Радзівіла, навагрудскага казначэя Булгака і князя Сангушкі.


          Пачалося будаўніцтва мураванага касцёла ў 1683 годзе, галоўны фасад якога выходзіў на гандлёвую плошчу. Пры гэтым каля плошчы было знесена некалькі жылых будынкаў гараджан. Касцёл атрымліваў ад Радзівілаў кожны год грошы на ўтрыманне святыні. Асвяцілі касцёл у 1864 годзе ў гонар Дзевы Марыі. 


          За касцёлам быў пабудаваны мураваны двухпавярховы корпус, які захаваўся да нашага часу. Пры манастыры быў сад і агарод. У 18 стагоддзі пры касцёле працавала школа на дзевяць студэнтаў, якіх навучалі граматыке, чытанню і іншым навукам. Працаваў шпіталь пры манастыры.


        У часы Расійскай імперыі пасля анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў манастыр зачынілі, а будынак перадалі ваенным пад казармы. Касцёл перабудавалі пад Васкрасенскую праваслаўную царкву. Пры гэтым надбудавалі вежы на галоўным фасадзе.


       У 1921 – 1939 гадах Клецк быў пад уладай Польскай дзяржавы. У 1939 годзе з прыходам савецкай улады храм зачынілі і ў будынку пачаў працаваць механічны завод. Пасля развала СССР храм перадалі праваслаўным вернікам.


        Касцёл пабудаваны ў стылі барока. Храм аднанефны. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана апсіда. 

Каментары