Клецк. Музей гісторыі Клеччыны.
Музей
Беларусь, Мінская вобл., г. Клецк, вул. Гагарына, 6.
Апісанне
У горадзе Клецк працуе раёны краязнаўчы музей пад назвай «Музей гісторыі Клеччыны». Першы музей пачаў працаваць у 1961 годзе ў сярэдняй школе горада Клецка.
З 1979 года для музея быў пабудаваны асобны будынак каля школы. Музей атрымаў статус дзяржаўнага. У шматлікіх калекцыях музея ёсць мноства ўнікальных прадметаў: друкаваны Каран 1800 года, пярсцёнак з выявай грыфона 12-га стагоддзя, кафля 16 – 18 стагоддзяў.
Цікавыя матэрыялы сабраныя па перыяду Вялікай Айчыннай вайны і Польскай дзяржавы 1921 – 1939 гадоў.
Вэб сайт:
http://kletsk.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.03.2025
Клецк. Музей гісторыі Клеччыны.
У гістарычным цэнтры горада Клецк знаходзіцца краязнаўчы музей пад назвай "Музей гісторыі Клеччыны". Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны энтузіясты-краязнаўцы пачалі збіраць гістарычныя экспанаты і артэфакты. Да збору матэрыялаў былі далучаныя школьнікі з гуртка "Юны краязнаўца".
З 1961 года ў школе горада Клецка пачала працаваць першая музейная экспазіцыя. У хуткім часе каля школы пачалося будаўніцтва асобнага будынка пад музей. А прыкладам стаў паляўнічы домік з палацава-паркавага комплексу Румянцавых-Паскевічаў у горадзе Гомель.
У 1979 годзе музей пачаў працаваць у асобным будынку і музей атрымаў статус дзяржаўнага. З 2005 года музей стаў называцца «Музей гісторыі Клеччыны». Музей займаецца вывучэннем гісторыі горада і раёна ад старажытнага перыяду да сучасных дзён. Маюцца калекцыі на сённяшні дзень: археалогія, друкаваныя выданні, нумізматыка, фотадакументы і іншыя.
У археалагічнай калекцыі ёсць жалезнае пісала 11-га стагоддзя, кольца з выявай грыфона 12 – га стагоддзя, кафлю 16-18 стагоддзяў. Унікальная Візантыйская амфара 12 стагоддзя. У калекцыі "дакументы" самы старажытны экспанат - гэта аўтэнтычная грамата караля Аўгуста II 1746 года.
Сабраны вялікі матэрыял па перыядзе Польскай дзяржавы 1921 - 1939 гадоў і за гады Вялікай Айчыннай вайны.