Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Касцёл Святой Барбары.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, вул. Ленінградская, 27.

Апісанне

Першы цагляны касцёл на гэтым месцы, дзе знаходзіліся каталіцкія могілкі, быў пабудаваны ў 18 стагоддзі. А ў 1884 годзе храм быў значна пашыраны і перабудаваны з элементамі неараманскага стылю.
Помнік эклектычнай архітэктуры.
У савецкі час быў закінуты. У 1988-1993-х гадах быў адноўлены і вернуты вернікам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.08.2024

Віцебск. Касцёл Святой Варвары.

 На старажытным тракце Віцебск – Гарадок ужо ў 1785 годзе быў пабудаваны першы мураваны касцёл на каталіцкіх могілках. Затым побач узведзена мураваная капліца і драўляны дом для ксянза -  плябань. А ўжо ў 1884 годзе каталіцкую святыню значна перабудавалі паводле праекта інжынера В. Піятроўскага. І касцёл набыў сучасны выгляд: трохнефная базіліка з двумя шматяруснымі вежамі. Тэрыторыя касцёла і могілак была абнесена мураванай агароджай з трохпралётнай брамай. Фасад і вежы касцёла ўпрыгожаны дэкорам з чырвонай цэглы: карнізы з зубчастым поясам, калонкі, нішы, аркатурны пояс, пілястры і іншае. На галоўным фасадзе знаходзіцца арачны партал з трохвугольным франтонам, над якім тры арачныя нішы. Двухярусныя вежы завяршаюцца высокімі шатрамі. На вежах першы ярус чатырохгранны , які прарэзаны трохарачнымі праёмамі, а другі ярус - шасцігранны. Інтэр’ер касцёла падзелены на тры нефа. А нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. У час вайны касцёл і агароджа частковы былі зруйнаваныя. Але ў пачатку 1990-х гадоў касцёл адрэстаўраваны, быў усталяваны арган і зараз каталіцкая святыня дзйнічае. 

Каментары