Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Палац губернатара.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобл., Віцебск, вул. Савецкая, 18.

Апісанне

Мабыць самым вядомым адміністрацыйным будынкам сучаснага Віцебска з’яўляецца былы палац губернатара, які быў пабудаваны яшчэ ў 18 стагоддзі, як прыватны шляхецкі асабняк. Тут працавалі ня толькі віцебскія губернатары, але і бывалі герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі і сам Напалеон Банапарт.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.08.2024

Віцебск. Палац губернатара.

Палац губернатара ў Віцебску пабудаваны яшчэ да 1772 года на высокім беразе Заходняй Дзвіны і належыў шляхцічу Кудзіновічу. А ў 1806 годзе будынак выкуплены і перабудаваны пад палац генерал-губернатара. Яшчэ да асабняка прыбудавалі ў 1811 годзе двухпавярховы службовы корпус з царквой і параднай залай.  У выніку склаўся ўнутраны двор з гаспадарчых будынкаў і палаца, а галоўны фасад выходзіў на невялікую плошчу.  З гэтым будынкам звязана гісторыя з шматлікімі выбітнымі дзеячамі, якія тут працавалі, або бывалі праезам. З 1811 па 1821 гады у палацы жыў ваенны губернатар герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі, які быў родным братам расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны, жонкі імператара Паўла І. У час вайны з Напалеонам імператар Францыі ў ліпені 1812 года спыніўся і жыў пэўны час у палацы. А ў 1850-х гадах віцэ-губернатарам у Віцебску служыў вядомы рускі пісьменнік Іван Лажэчнікаў, аўтар вядомага твора “Ледяной дом”. Да нядаўняга часу ў гэтым будынку размяшчалася абласное КДБ. І ў апошні час памяшканне перададзена пад музей, дзе ў бліжэйшыя гады плануецца стварыць экспазіцыю, прысвечаную Віцебску губернскаму.

Каментары