Віцебск. Вялікая Любавічская сінагога
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., г. Віцебск, вул. Рэвалюцыйная, 10.
0
255
17.11.2024
Апісанне
Некалькі год таму ў Віцебску грамадскасць і яўрэйская абшчына прыняліся за аднаўленне старадаўняй сінагогі на вуліцы Рэвалюцыйнай. Будынак быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы. У савецкія часы сінагога была зачынена і прыстасавана пад сацыяльныя аб'екты. Паступова будынак прыйшоў у занядбаны стан і пачаў руйнавацца. У 2023 годзе сінагога была адчынена.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.19782491
Даўгата: 30.19265828
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.11.2024
Віцебск. Вялікая Любавіцкая сінагога...
З даўніх часоў горад Віцебск быў шматнацыянальным горадам. Перад рэвалюцыяй у горадзе 52% насельніцтва былі менавіта габрэі. У Віцебску было некалькі дзясяткаў сінагог і малельных дамоў.
На вуліцы Рэвалюцыйнай, былой Ільінскай, некалькі гадоў таму была пасля рэстаўрацыі адкрыта вялікая Любавіцкая сінагога.
Будынак сінагогі быў узведзены ў пачатку 20 стагоддзя. Сінагога каменная, пабудавана з цэглы. Гэтую сінагогу наведваў бацька Марка Шагала, паколькі сям'я мастака жыла на суседняй вуліцы.
У 1922 годзе падчас голаду на Паволжы былі канфіскаваныя сярэбраныя рэчы сінагогі. У савецкія часы храм зачынілі і тут працаваў гарадскі аэраклуб, а затым дом культуры. Пазней памяшканне аддалі пад склад. Паступова будынак прыйшоў у заняпад і пачалі абвальвацца столь і сцены.
Цэлы век сінагога знаходзілася ў занядбаным стане. І ў 2021 годзе ўзнікла ініцыятыва па аднаўленні помніка і храма. Віцебская яўрэйская абшчына разам з маскоўскімі арганізацыямі вырашылі сумесна аднаўляць сінагогу. Збіраліся ахвяраванні неабыякавых грамадзян, і ў маі 2023 года сінагога адчыніла свае дзверы для вернікаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0