Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Арт-цэнтр Марка Шагала.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., Віцебск, ул. Савецкая , 25.

0

321

29.08.2024

Апісанне

У Віцебску знаходзіцца Дом-музей Марка Шагала, сусветна вядомага мастака. У музеі ёсць два будынкі: на вуліцы Пакроўскай, дзе прайшлі юнацкія гады Шагала і Арт-цэнтр М.Шагала, які быў створаны у 1992 годзе ў верхнім горадзе гістарычнага цэнтра Віцебска. У Арт-цэнтры ёсць пастаянная экспазіцыя, дзе экспануюцца таксама і арыгінальныя творы Шагала і выставачная зала.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.19995581
Даўгата: 30.20232496

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.08.2024

Віцебск. Арт-цэнтр Марка Шагала.

На самым беразе ракі Заходняя Дзвіна ў верхнім горадзе гістарычнага цэнтра ўтульна размясціўся сярод зялёгага сквера Арт-цэнтр Марка Шагала. Сусветна вядомы мастак уславіў Віцебск далёка за абшарамі Беларусі, і таму ў Віцебску М. Шагалу прысвечаны многія мясціны, якія ўпрыгожваюць тысячаговы горад. Адным з цікавейшых месцаў у Віцебску, прысвечаных Шагалу з’яўляецца Арт-цэнтр Марка Шагала, які знаходзіцца ў старадаўнім двухпавярховым будынку з чырвонай цэглы. Арт-цэнтр быў адчынены яшчэ ў 1992 годзе і тут ў калекцыі маюцца арыгінальныя творы Марка Шагала: серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” (1923 -1925), цыкл каляровых літаграфій “12 кален Ізраіля” (1960), каляровыя літаграфіі “Біблія”, створаных у 1956 і 1960 – х гадах. Частка будынка – гэта выставачная заля, дзе адбываюцца выставы і творчыя сустрэчы. Сам будынак месціцца ў прыгожым скверы на былой Губернатарскай плошчы, у цэнтры якога прыгожы помнік, падзеям вайны 1812 года, былы губернатарскі палац і магілы герояў апошняй вайны. І калі вы вырашыце наведаць Арт-цэнтр Шагала, то побач сусрэнеце таксама шэраг цікавых гістарычных мясцін.

Каментары

Усяго каментароў: 0