Віцебск. Свята-Духаў манастыр.
Храм
Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Талстога, 15
0
272
11.10.2024
Апісанне
Манастыр знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы Віцебска, на беразе ракі Дзвіна, як астравок душэўнага спакою ў цэнтры горада. На тэрыторыі манастыра знаходзіцца дзве царквы: Сашэсця Святога Духа і Княгіні Вольгі (невялікія, але вельмі ўтульныя праваслаўныя храмы).
Манастыр заснаваны ў канцы XIV стагоддзя княгіняй Іуліаніяй, жонкай Вялікага князя Літоўскага Альгерда. Манастыр мае багатую гісторыю, але быў практычна поўнасцю знішчаны ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. У пачатку 2000-х Свята-Духаў жаночы манастыр быў адроджаны, і зараз з'яўляецца адным з упрыгожванняў гістарычнага цэнтра горада.
У Свята-Духавым манастыры знаходзяцца рэліквіі: абраз Сабора Кіева-Пячэрскіх святых і часціцы мошчаў прападобнага Даміяна Кіева-Пячэрскага.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.19516895
Даўгата: 30.20173149
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1С Н
11.10.2024
Віцебск. Свята-Духаў манастыр.
Манастыр заснаваны пры драўлянай царкве ў гонар Святога Духа, пабудаванай у першай палове XIV ст. у заходняй частцы Заручаўя (Заручаўскай слабадзе). Другая жонка князя Альгерда, цвярская князёўна Іуліянія, заснавала пры царкве жаночы манастыр, дзе, паводле падання, сама прыняла манаскі пострыг пад імем Марфы. Неўзабаве памерла і была пахавана ў Свята-Духавым манастыры.
Пасля заключэння царкоўнай уніі 1596 г. Свята-Духаў храм, як і іншыя, перажываў прыгнёт, які асабліва ўзмацніўся пасля забойства віцяблянамі уніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча. Манастыр пацярпеў падчас вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 г.г., але ўжо ў 1661 г. быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Жаночы манастыр пры Свята-Духавай царкве быў адноўлены ў 1697 г. як уніяцка-базіліянскі. У 1796 г. замест драўлянага быў пабудаваны мураваны храм Іаана Багаслова ў стылі барока.
Пасля вяртання ўніятаў ва ўлонне Праваслаўя ў 1839 г., жаночы Свята-Духаў манастыр ізноў стаў праваслаўным, яму вернутая старажытная назва. Але да сярэдзіны XIX ст. мясціна прыходзіць у запусценне. У 1855 г. тут заставалася толькі шэсць састарэлых манашак. Неўзабаве манастыр зусім зачынілі і ператварылі ў жаночую турму. Дзякуючы намаганням віцебскай грамадскасці, у канцы ХІХ ст. турма была пераведзена ў іншае месца, а ў сценах манастыра размясцілася жаночае Духоўнае вучылішча. У 1898 г. на сродкі Полацка-Віцебскай епархіі быў узведзены новы трохпавярховы манастырскі будынак. Адначасова была перабудавана ў стылі маскоўскай архітэктуры і царква ў гонар Святога Духа.
Пасля рэвалюцыі 1917 г. духоўнае вучылішча было ліквідавана, а царква зачынена. У 1936 г. быў знішчаны архіў Свята-Духава манастыра. Пры перапланіроўцы Віцебска ў 1947 г. будынак царквы быў знесены «як непатрэбны». 3 мая 2001 г. Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы благаславіў адрадзіць Свята-Духаў жаночы манастыр. Сёння манастыр размяшчаецца ў будынку цэнтра духоўна-культурнага адраджэння Віцебскай епархіі, дзе знаходзіцца Свята-Вольгінская царква і келіі манашак.
Пры кляштары знаходзіцца Віцебская жаночая духоўная вучэльня - навучальная ўстанова дзе рыхтуюць такіх спецыялістаў як: пеўчы-рэгент, іканапісец, фларыст-добраўпрыгожвальнік.
Каментары
Усяго каментароў: 0