Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Помнік героям вайны 1812 года.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Віцебская вобл., Віцебск, вул. Савецкая, 18.

0

320

31.08.2024

Апісанне

Віцебская зямля і непасрэдна сам горад Віцебск шчыльна звязана з падзеямі вайны 1812 года. І да стагоддзя вайны у цэнтры горада перад палацам губернатара ў памяць аб мужнасці воінаў у 1912 годзе быў усталяваны помнік у выглядзе велічнага абеліска з чырвонага граніту. Аўтарам помніка з’яўляецца вядомы рускі і савецкі архітэктар І. Фамін.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.1995823
Даўгата: 30.20287213

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.08.2024

Віцебск. Помнік героям вайны 1812 года.

Помнік усталяваны на былой Успенскай гары на беразе Заходняй дзвіны па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі на тыя сродкі, якія сабралі жыхары віцебскага краю. Архітэктарам з’яўляецца Іван Фамін, вядомы расійскі архітэктар, гісторык архітэктуры і выкладчык, вядучы майстар пецярбургскай неакласічнай школы. Працамі па ўсталяванню помніка кіраваў віцебскі гарадскі архітэктар Т. Кібардзін. Уяўляе сабой помнік масіўны з чырвонага граніту абеліск вышынёй 26 метраў. Граніт быў прывезены з Фінляндыі. Абеліск звужаецца к верху і вянчаецца чугунным двуглавым арлом на шары, які адліты на мастацкай фабрыцы ў Піцербургу. Абеліск усталяваны на п’едыстале. На помніку ўсталявана чугунная дошка з тэкстам. Па вуглам помніка знаходзіцца чатыры чугунныя гарматы, якія адлілі па вобразу марцір часоў імператара Пятра І. Помнік меў горадабудаўнічае значэнне, бо яго вертыкаль замыкала перспектыву вуліцы Дварцовай, сучаснай вуліцы Савецкай. Месца менавіта тут для помніка было  абрана не выпадкова , бо захаваўся будынак палаца губернатара, дзе ў ліпені 1812 года нейкі час жыў імператар Напалеон Банапарт.

Каментары

Усяго каментароў: 0