Віцебск. Беларускі мастацкі тэхнікум
Славутасьць
Беларусь, Віцебская вобл., г. Віцебск, вул. Суворова, 3.
0
278
17.11.2024
Апісанне
Калі будзеце ў Віцебску гуляць па пешаходнай вуліцы Суворава, то пабачыце двухпавярховы мураваны будынак з правага боку адразу за ратушай. Гэты будынак вы адразу заўважыце, бо на ім вельмі шмат памятных дошак, якія прысвечаны вядомым беларускім мастакам, скульптарам і пісьменнікам. З 1920 – х гадах тут працаваў Беларускі мастацкі тэхнікум у якім навучаліся многія выбітныя беларускія дзеячы: Народны пісьменнік Беларусі В. Быкаў, скульптары З. Азгур і А. Бэмбель і многія іншыя. Зараз гэта дзіцячая мастацкая школа.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.19648607
Даўгата: 30.20503273
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.11.2024
Віцебск. Беларускі мастацкі тэхнікум.
Горад Віцебск-гэта горад мастакоў і скульптараў. У 1918 годзе было створана па ініцыятыве Марка Шагала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Пасля далучэння Віцебскай вобласці да Беларусі ў 1924 годзе, Установа стала называцца беларускі мастацкі тэхнікум. І тэхнікум памяняў свой адрас, пераехаўшы ў цэнтр горада ў будынак, які цяпер знаходзіцца на пешаходнай вуліцы Суворава.
У гэты перыяд дырэктарам тэхнікума быў скульптар Міхаіл Керзін. З гэтага часу тэхнікум стаў асноўнай кузняй мастацкіх кадраў у Беларусі. Выкладчыкі і вучні на чале з жывапісцам Валянцінам Волкавым прынялі ўдзел у распрацоўцы Дзяржаўнага герба Савецкай Беларусі, актыўна працавалі ў Віцебскім краязнаўчым таварыстве, а таксама над упрыгожваннем горада Віцебска падчас святаў.
Сярод выпускнікоў навучальнай установы можна назваць у першую чаргу народнага мастака БССР і СССР Заіра Азгура (1908 - 1995), скульптара, народнага мастака Андрэя Бембеля (1905 - 1986), скульптара Сяргея Селіханава (1917 – 1976), жывапісца Натана Воранава (1916 – 1978), мастака і педагога Паўла Масленікава (1914 – 1995), скульптара, народнага мастака БССР Аляксея Глебава (1908 – 1968), народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 – 2003) і многіх іншых.
З 1939 года тэхнікум быў перайменаваны ў Віцебскае мастацкае вучылішча, і тэрмін навучання павялічыўся да 5 гадоў. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе, навучальная ўстанова спыніла сваю дзейнасць.
З 1979 года ў будынку працуе дзіцячая мастацкая школа № 1.
Каментары
Усяго каментароў: 0