Знай свой край

Знай свой край

Вішоў. Царква 19 стагоддзя Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл, Бялыніцкі р., Вішоў.

0

265

20.11.2024

Апісанне

Паміж Магілёвам і Бялынічамі па трасе ёсць невялікае мястэчка Вішоў. У мястэчку каля дарогі захаваліся руіны праваслаўнай царквы Пятра і Паўла, якая была пабудавана ў 18, або 19 стагоддзях. У савецкія часы, у гады ваяўнічага атэізму, храм быў зруйнаваны і з тых часоў знаходзіцца ў занядбаным стане. У 2008 годзе ў Вішове за сродкі мясцовага калгаса была пабудавана новая праваслаўная царква. У мястэчку ёсць краязнаўчы музей.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.98199536
Даўгата: 29.96515909

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.11.2024

Вішоў. Царква 19 стагоддзя Пятра і Паўла

Як будзеце ехаць па трасе Магілёў-Мінск, то каля мястэчка Вішоў, недалёка ад дарогі ўбачыце руіны будынка з чырвонай цэглы. Гэта рэшткі царквы Пятра і Паўла. У гэтым месцы да рэвалюцыі быў маёнтак паноў савіцкіх. Быў невялікі палац, гаспадарчыя пабудовы і парк. Савіцкія фінансавалі пабудову мясцовай каменнай царквы.


У некаторых крыніцах пішуць інфармацыю, што храм узведзены ў канцы 18-га стагоддзя, але больш падобна на тое, што будынак пабудавалі ў 19 стагоддзі. Нейкі час тут святаром служыў Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (1835-1913) - праваслаўны святар, беларускі этнограф і краязнаўца. Друкаваў свае краязнаўчыя нарысы ў мясцовай газеце"Магілёўскія губернскія ведамасці".


Царква была зачынена ў гады савецкай улады і разбурана ў 1960–я гады. Але мясцовыя жыхары нягледзячы на тое, што храм знаходзіцца ў руінах, стварылі ўнутры будынка алтар, паставілі іконы, крыж, і спадзяюцца, што прыйдзе час і старадаўні будынак будзе адноўлены.


Некалькі гадоў таму ў Вішове быў за сродкі СВК "Калгас "Радзіма" пабудаваны новы праваслаўны храм, які знаходзіцца ў цэнтры мястэчка.

У Вішове ёсць свой мясцовы краязнаўчы музей. Недалёка ад царквы, сярод сучаснай забудовы, захавалася некалькі старадаўніх таполяў з даўняга парку савіцкіх.

Каментары

Усяго каментароў: 0