Старая Вадва. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Шклоўскі р., Старая Вадва.
Апісанне
У Шклоўскім раёне ў мястэчку Старая Вадва ёсць прыгожая Пакроўская царква, якая ўнутры распісана каляровымі фрэскамі. Храм пабудаваны на пагорку ў 18 стагоддзі. Царква зараз ў занядбаным стане і паступова руйнуеца, а фрэскі асыпаюца. Каб патрапіць у Старую Вадву, лепш за ўсё ехаць па шашы Магілёў – Шклоў, а затым павярнуць на лева на чыгуначную станцыю Латва. А за станцыяй 8 кіламетраў да мястэчка. Дарога за станцыяй некалькі кіламетраў грунтовая.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Старая Вадва. Пакроўская царква
Дакладнай версіі аб часе пабудовы Пакроўскай царквы ў Старай Вадве не існуе. Адны даследчыкі лічаць, што яна пабудавана ў 18 стагоддзі, а іншыя, што ў 19- м стагоддзі і што фундатарам храма з'яўляецца ўладальнік мясцовага маёнтка Мікалай Ракуза. Паводле падання, пан Ракуза задумаў пабудаваць царкву ў іншай вёсцы, але коні, якія перавозілі цэглу спыніліся на адным з узгоркаў, дзе затым і пабудавалі Пакроўскую царкву. Некаторыя даследчыкі лічаць, што прыкладам для будаўніцтва праваслаўнай царквы паслужыў кафедральны Сабор Святога Іосіфа ў губернскім горадзе Магілёве. Пры храме існавала царкоўна – прыхадская школа. У савецкія часы храм зачынілі і зрабілі тут клуб. Царква пабудавана ў стылі класіцызму, а дамінантай з'яўляецца васмігранны барабан з паўсферычным купалам. Галоўны ўваход аздабляе чатырохкалонны порцік. Інтрэр'ер распісаны фрэскамі. Вакол храма знаходзяцца мясцовыя могілкі. І ў тым ліку тут пахаваны сам пан М.Ракуза.