Знай свой край

Знай свой край

Бялынічы. Мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага – Бірулі

Музей

Музей

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Бялынічы, вул. Савецкая, 13а.

0

257

22.11.2024

Апісанне

У цэнтры мястэчка Бялынічы некалькі год таму быў адчынены новы музей, які носіць імя вядомага беларускага мастака Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага – Біруля. У экспазіцыі музея прадстаўлены мастацкія калекцыі і гістарычныя артэфакты, якія распавядаюць пра гісторыю ўсяго Бялыніцкага краю. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць фрэскі 18 стагоддзя з каталіцкага касцёла кармелітаў. Каля музея ўсталяваны помнік В. Бялыніцкаму – Біруля.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.99580796
Даўгата: 29.70853727

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.11.2024

Бялынічы. Мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага – Бірулі

Па шляху з Мінска на Магілёў ёсць невялікі раёны гарадок Бялынічы. У 2020 годзе ў гэтым мястэчку праходзіла рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і быў адчынены новы музей імя В. К. Бялыніцкага – Бярулі.

Гісторыя музея пачынаецца з 1969 года. У стварэнні музея дапамагалі дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алена Аладава і сям'я мастака В. Бялыніцкага – Біруля. Першапачаткова аснову музея складала экспазіцыя, прысвечаная вядомаму мастаку Вітольду Бялыніцкаму – Біруля.

Музей спачатку быў у будынку мясцовага райвыканкама, а потым у памяшканні былога кінатэатра.

Фонды музея к 2022 году налічвалі больш за тысячу прадметаў. У новым музеі працуе тры пастаянныя экспазіцыі «Галерэя В. К. Бялыніцкага – Біруля», «Гісторыка – культурная спадчына края» і «Духоўнасць». Створаны таксама зал для часовых выставаў і экспазіцый, сучаснае памяшканне для фондахранілішча і музейнага абсталявання.

У музейным залі «Духоўнасць» прадстаўлена фрэска з касцёла кармелітаў «Восхожденіе на Голгофу». У 18 стагоддзі ў цэнтры Бялынічаў быў узведзены каталіцкі касцёл і кляштар, які адносіўся да каталіцкага ордэна кармелітаў. Касцёл быў распісаны каляровымі фрэскамі ў стылі барока. Храм быў знесены пасля вайны і за некалькі дзён да яго знішчэння мінскія рэстаўратары знялі некалькі фрэсак са сцен храма і здолелі іх адрэстаўраваць. Некалькі фрэсак захоўваецца ў музеі ў Магілёве і некалькі ў Бялынічах.

У фондах музея сабрана калекцыя жывапісу сучасных мастакоў з Магілёўскай вобласці. Перад музеям усталяваны помнік В. Бялыніцкаму – Біруля.

Каментары

Усяго каментароў: 0