Свяцілавічы. Касцёл Святога Людовіка
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл, Бялыніцкі р, Свяцілавічы.
0
245
22.11.2024
Апісанне
У пачатку 20 стагоддзя ў мястэчку Свяцілавічы пабудавалі каталіцкі касцёл, які назвалі ў гонар Святога Людовіка. Храм быў мураваны з чырвонай цэглы, пабудаваны ў стылі неаготыкі. У касцёле быў арган. Пасля рэвалюцыі касцёл забралі ў вернікаў і перадалі пад патрэбы мясцовага калгаса. І ў розныя часы тут былі школа, бібліятэка, клуб і праўленне калгаса. Зараз тут знаходзіцца пошта.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.97674212
Даўгата: 29.85504985
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.11.2024
Свяцілавічы. Касцёл Святога Людовіка
На шляху паміж Бялынічамі і Магілёвам ёсць невялікае мястэчка Свяцілавічы. Да рэвалюцыі самым значным збудаваннем у мястэчку быў каталіцкі касцёл Святога Людовіка.
У Бялыніцкім краі самым вялікім і самым старажытным касцёлам лічыўся кляштар кармелітаў. Гэты касцёл ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі перадалі праваслаўным вернікам і каталікі засталіся без храма. У пачатку 20 стагоддзя адбыліся некаторыя змены ў адносінах да іншых канфесій і каталікі атрымалі дазвол пабудаваць новы касцёл.
Храм быў узведзены ў Свяцілавічах, якія знаходзяцца непадалёку ад Бялынічаў. Паводле гістарычных крыніц фундатарамі касцёла сталі сёстры Эмілія, Сафія і Марыя, якія хацелі пабудаваць касцёл у гонар свайго адзінага брата. Сродкі на храм збіралі таксама ўсе вернікі наваколля. Перадусім актыўны ўдзел у збору ахвяраванняў прынялі Вендалоўскія, Гладзінскія і Васілеўскія. Цэглу для будынка выраблялі з мясцовай гліны ў Свяцілавічах. К 1903 году касцёл пабудавалі, а ў 1904 годзе храм асвяцілі. Касцёл назвалі ў гонар Людовіка Святога, караля Францыі, які жыў у 13 стагоддзі. Касцёл быў цэнтрам парафіі і сюды з'язжаліся каталіцкія вернікі з бліжэйшых вёсак і мястэчак. Найбольш тут шанавалі цудадзейны абраз Маці Божай Бялыніцкай, спіс якой меўся ў храме.
У савецкія часы касцёл перадалі мясцоваму калгасу, потым размясцілі клуб і школу. Пасля вайны фасад будынка перабудавалі і прыстасавалі пад праўленне калгаса і бібліятэку. Зараз у былым касцёле знаходзіцца паштовае аддзяленне.
Каментары
Усяго каментароў: 0