Вішнявец. Праваслаўная царква Іаана Прадцечы
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Стаўбцоўскі р., Вішнявец.
Апісанне
Па шляху са Столбцаў, як будзеце ехаць на Нясвіж, вы будзеце праязжаць мястэчка Вішнявец. Побач з дарогай з правага боку будзе вялікая мураваная двухвежавая царква. Гэта храм Іаана Прадцечы 18 стагоддзя. Спачатку царква была ўніяцкая, а потым была перададзена праваслаўным. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Вішнявец. Праваслаўная царква Іаана Прадцечы.
Царква была заснавана яшчэ ў 1640 годзе каталіцкім ордэнам бенедыктынаў з горада Нясвіжа, якому гэта сяло было падорана Мікалаем Радзівілам 'Сіроткам' у канцы XVI стагоддзя.
Першы храм быў пабудаваны ў гатычным стылі.
У 1742 годзе была пабудавана новая царква, якая была значна перабудавана ў XIX стагоддзі, калі унія была скасаваная і царква была перададзена праваслаўным вернікам. На бакавых вежах усталявалі цыбуліны, а на галоўным фасадзе на франтоне пабудавалі какошнік.
Царква захавала ў сваёй архітэктуры рысы барока і псеўдарускага стылю. Трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай і двухвежавым галоўным фасадам.
Ўнутранае ўбранне засталося арыгінальным з часоў пабудовы царквы. Свята храма адзначаецца 7 ліпеня. На тэрыторыі царквы каля храма захавалася некалькі старых пахаванняў.