Знай свой край

Знай свой край

Новы Свержань. Сінагога

Храм

Храм

Новы Свержань, сінагога.

0

241

06.10.2024

Апісанне

Гісторыя Беларусі будзе ня поўнай, калі ў ёй распавядаць толькі пра беларусаў. На нашай зямлі з даўніх часоў хапала месца народам розных канфесій і нацыянальнасцей. Калісці ў мястэчку Новы Свержань жыло шмат яўрэяў. Тут віравала яўрэйскае жыццё, а на сённяшні момант яўрэяў тут амаль не засталося. Толькі нямымі сведкамі з'яўляюцца руіны занядбанай сінагогі, яўрэйскія могілкі і помнік ахвярам Халакоста

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.45233052
Даўгата: 26.73380469

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.10.2024

Новы Свержань. Сінагога.

У мястэчку Новы Свержань засталіся руіны яўрэйскай сінагогі. Знайсці іх зусім не складана. Як будзеце ехаць з Стаўбцоў на Нясвіж і пад'едзеце да былой гандлёвай плошчы, то вы адразу пабачыце 2 мураваныя храмы: каталіцкі касцёл Пятра і Паўла , які будзе на супраць вас, а з лева – праваслаўная Успенская царква. Вы не даязжая да плошчы метраў 50 – 70 завярніце ў права на вуліцу сярод прыватнага сектара і метраў праз 100 пабачыце велічныя руіны, якія нечым нагадваюць замак, ці палац. Па меркванні гісторыка Леаніда Смілавіцкага, першыя яўрэі ў Новым Свержані з'явіліся ў 16 стагоддзі па запрашэнні караля і вялікага князя літоўскага. Да таго часу яўрэі ўжо былі ў Нясвіжы і Стоўбцах. Асноўным заняткам мясцовых яўрэяў была лесанарыхтоўка. Па перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ў Новым Свержані 42 % насельніцтва былі яўрэі. Напрыканцы 19 стагоддзя ў мястэчку была пабудавана мураваная сінагога ад якой да нашага часу дайшлі толькі  руіны. Да сінагогі можна падыйсці без перашкод, бо да яе вядзе добрая дарога. Каля сінагогі усталявана невялікая інфармацыйная шыльда.

Каментары

Усяго каментароў: 0