Новы Свержань. Касцёл Пятра і Паўла.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Стаўбцоўскі р., Новы Свержань
0
256
06.10.2024
Апісанне
У некалькіх кіламетрах ад Стоўбцаў знаходзіцца мястэчка Новы Свержань, якое ў 1575 годзе набыў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. А дагэтуль уладальнікамі былі магнаты Храбтовічы. На былой гандлёвай плошчы ёсць мураваныя касцёл і царква. Касцёл Пятра і Паўла пабудаваны напрыканцы 16 стагоддзя ў стылі рэнесанса з элементамі готыкі.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.4511166
Даўгата: 26.73629378
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Новы Свержань. Касцёл Пятрп і Паўла
Па шляху з Стоўбцаў на Нясвіж праз некалькі кіламетраў вы патрапіце ў мястэчка Новы Свержань, у якім захавалася некалькі помнікаў архітэктуры. На былой гандлёвай плошчы ўзвышаецца каталіці касцёл і праваслаўная царква. Касцёл Пятра і Паўла знаходзіцца прама ў вас па шляху і быў пабудаваны ў 16 стагоддзі. У 1588 годзе Радзівіл фундаваў каталіцкі касцёл, які будаваўся да 1600 года. За стагоддзі свайго існавання каталіцкая святыня некалькі разоў перабудоўвалася. У савецкія часы касцёл быў зачынены, а ў 1988 годзе вернуты вернікам. Храм ўяўляе з сябе прамавугольны ў плане будынак з адной чатырохграннай шматяруснай вежай. Абарончая масіўная вежа знаходзіца над уваходам. Касцёл аднанефны. У касцёле ёсць бакавыя капліцы: Святога Антонія з лева і ў гонар Дзевы Марыі з права. На хоры вядзе лесвіца, якая знаходзіцца ў заходняй сцяне. Інтэр'ер аздоблены дэкаратыўнымі нервюрамі. Калі вы будзеце ісці да касцёла пешшу, то звярніце ўвагу, што захавалася старая брукаванка на былой гандлёвай плошчы.
Каментары
Усяго каментароў: 0