Кунаса. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі район, Кунаса.
0
2
06.03.2025
Апісанне
У мястэчку Кунаса Нясвіжскага раёна ёсць праваслаўная царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. У 1877 годзе старая царква была знішчана пажарам і ў 1887 годзе пабудаваны новы храм, які захаваўся да нашага часу.
Помнік пабудаваны ў стылі народнага драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна–рускага стылю. Складаецца з трох асноўных частак. Над храмам узведзены васьмігранны светлавы барабан з 5 купаламі–цыбулінамі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.32089527
Даўгата: 26.81531478
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.03.2025
Кунаса. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы
У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Кунаса пабудавана драўляная праваслаўная царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Упершыню Кунаса ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі. У гэты перыяд у эпоху Вялікага Княства Літоўскага мястэчка належыць магнатам Пацам, а потым Радзівілам.
У 1730 годзе ўпамінаецца ў дакументах ўніяцкая драўляная Дабравешчанская царква. У 1815 годзе Радзівілы адрамантавалі прыхадскую Дабравешчанскую царкву. Была царкоўна–прыхадская школа. Да прыходу адносілася 13 бліжэйшых вёсак і было 2226 прыхаджан.
У 1877 годзе старажытная царква была знішчана пажарам. У 1887 годзе пабудаваны новы храм.
Царква ўзведзена на ўскрайку мястэчка ў стылі народнага драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна–рускага стылю. Мае цэнтрычную крыжова – купальную канструкцыю. Складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Да малітоўнай залы прыбудаваны бакавыя прытворы. Над асноўным аб'ёмам узведзены васьмігранны светлавы барабан з 5 купаламі–цыбулінамі.
У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас 19-га стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0