Кіявічы. Спаса-Узнясенская царква.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Капыльскі раён, Кіявічы.
Апісанне
На трасе Слуцк-Івацэвічы ў мястэчку Кіявічы Капыльскага раёна знаходзіцца Спаса-Узнясенская царква. Храм пабудаваны на ўскраіне мястэчка, і першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася старажытная царква. Новы храм пабудаваны ў 1882 годзе.
Пасля вайны ў савецкія часы царкву зачынілі. У пачатку 1990-х гадоў будынак перадалі праваслаўным вернікам, і быў праведзены рамонт.
Храм узведзены ў неарускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.03.2025
Кіявічы. Спаса–Узнясенская царква.
У мястэчку Кіявічы Капыльскага раёна пабудавана мураваная Спаса–Узнясенская праваслаўная царква. Храм знаходзіца на ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках. Першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася царква, якую пабудавалі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1752 годзе. Магчыма, што храм спачатку належыў уніяцкім вернікам.
Новы мураваны храм пабудаваны ў часы Расійскай імперыі 1882 годзе. Сродкі на пабудову царквы збіралі мясцовыя прыхаджане. Пасля Вялікай Айчыннай вайны святыню зачынілі. Будынак паступова прыйшоў у заняпад.
У апошні час існавання Савецкага Саюза будынак перадалі праваслаўным вернікам. Храм знаходзіўся ў руінах. Пачаліся збірацца сродкі на рэстаўрацыю. Паступова святыню аднавілі.
Помнік узведзены ў неарускім стылі. Мае падоўжана–восевую кампазіцыю. Будынак цагляны і атынкаваны. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа–званіца. Над асноўным аб'ёмам знаходзіцца масіўны васьмігранны светлавы барабан. У светлавым барабане ёсць двайныя і трайныя аконныя праёмы.
Царква мае статус гісторыка – культурнай каштоўнасці.