Перстунь. Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Перстунь.
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Перстунь пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Парафія ўніяцкая была заснавана ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Мураваны храм пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. Потым будынак перадалі праваслаўным вернікам пасля забароны ўніяцтва. У пачатку 20 стагоддзя ў перыяд Польскай дзяржавы храм перадалі каталіцкім вернікам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад. З 1990 года касцёл зноў працуе.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Перстунь. Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
На ўскрайку мястэчка Перстунь Гродзенскага раёна пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Грэка - каталіцкая парафія ў мястэчку была створана ў 1780 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Мураваную царкву ў стылі класіцызму пабудавалі ў 1818 годзе і храм належыў уніятам. Пасля забароны ўніяцтва ў Расійскай імперыі храм перадалі праваслаўным вернікам. Пасля прыходу і ўсталявання Польскай дзяржавы ў 1919 годзе будынак перадалі каталікам. Касцёл асвяцілі ў гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У час Вялікай Айчыннай вайны касцёл моцна быў пашкоджаны гітлераўскімі захопнікамі. Але пасля вайны святыня працавала да 1960 – х гадоў. Помнік знаходзіўся ў занядбаным стане. Касцёл перадалі вернікам у 1990 годзе і былі адноўлены службы.
Помнік узведзены па тыпу базілікі. Прамавугольны ў плане з апсідай. Над прытворам надбудавана трохярусная цыліндрычная вежа – званіца. У інтэр'еры тры нефы, а над уваходам хоры з арганам. Захаваўся іканастас ад праваслаўнай царквы, які перанеслі да алтара. У іканастасе ўсталяваныя кталіцкія абразы: Святога Стэфана, Дзевы Марыі, Святога Ваўжынца і Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.