Знай свой край

Знай свой край

Галынка. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Галынка.

0

30

18.02.2025

Апісанне

У мястэчку Галынка Гродзенскага раёна, якое знаходзіцца за 1 кіламетр ад мяжы з Польшчай, ёсць мураваны каталіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Спачатку мураваны храм быў пабудаваны ў 18 стагоддзі, як уніяцкая царква. У часы Польскай дзяржавы ў 1920–я святыню перабудавалі. Помнік узведзены ў стылі неакласіцызму. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць 3 алтара. Каля храма добраўпарадкавана тэрыторыя і высажаны дэкаратыўныя дрэвы і кустарнікі. Вакол касцёла ўзведзена мураваная агароджа. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.77364084
Даўгата: 23.57061655

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.02.2025

Галынка. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

У Гродзенскім раёне ў мястэчку Галынка ёсць каталіцкі раён Узвышэння Святога Крыжа. Мястэчка Галынка невялікае і ўваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Знаходзіцца на самай мяжы з Польшчай усяго ў адным кіламетры ад суседняй дзяржавы.


Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе мястэчка перайшло адразу не да Расійскай імперыі, а да Прусіі.

У складзе Расіі пасля вайны з Напалеонам з 1815 года. Было адміністратыўнай часткай Аўгустоўскага ўезда, Сувалкаўскай губерніі ў Царстве Польскім. Пасля Рыжскага міру 1921 года ў складзе Польскай дзяржавы Беластоцкага ваяводства да 1939 года. З 1939 года ў складзе Савецкай Беларусі.


 Архітэктурнай дамінантай мястэчка з'яўляецца мураваны каталіцкі касцёл 18 стагоддзя. Храм першапачаткова пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1714 годзе. Належала святыня ў той перыяд уніятам.


Перабудаваны храм у часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе. Помнік узведзены ў стылі неакласіцызму. Мае падоўжана–восевую крыжова–цэнтрычную кампазіцыю. Складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. Над прытворам узведзена трохярусная чацверыковая вежа–званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца квадратны барабан, які накрыты чатырохсхільным дахам. У інтэр'еры маецца тры алтара, а сцены распісаны пад мрамар.

Каментары

Усяго каментароў: 0