Сапоцкін. Капліцы–пахавальні Дзяконскай і Гурскага.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Сапоцкін.
0
32
21.02.2025
Апісанне
У мястэчку Сапоцкін Гродзенскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. На мясцовых могілках пабудавана дзве мураваныя капліцы–пахавальні.
Капліца Юлii Дзяконскай пабудавана ў рэтраспектыўна–гатычным стылі ў 1868 года. Храм у плане мае прамавугольную форму.
Побач знаходзіцца капліца–пахавальня Юзафа Гурскага. Капліца ўзведзена ў 1893 годзе ў рэтраспектыўна–гатычным стылі. Будынак у плане мае прамавугольную форму.
Капліцы маюць статус помнікаў.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.82763487
Даўгата: 23.63881487
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Сапоцкін. Капліцы-пахавальні Дзяконскай і Гурскага.
У мястэчку Сапоцкін Гродзенскага раёна знаходзіцца мноства помнікаў архітэктуры даўніны. Дамінантай мястэчка з'яўляецца каталіцкая царква 18-га стагоддзя. На мясцовых могілках ёсць дзве каменныя капліцы 18-19 стагоддзя.
Упершыню мястэчка згадваецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1703 годзе ў Сапоцкіне было шведскае войска на чале з каралём Карлам XII. У 1704 годзе тут працавала царква, а ў 1724 годзе пабудавалі новы храм. Антоній Валовіч з жонкай Тэафіліяй заснавалі ў 1789 годзе Каталіцкі Касцёл.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ў складзе Прусіі. Пачынаючы з 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ўвайшло ў Царства Польскага Расійскай імперыі.
У 19 стагоддзі на мясцовых могілках было пабудавана дзве каменныя капліцы. Адна капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай, і другая побач капліца Юзафа Гурскага.
Капліца Юліі Дзяконскай пабудавана ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. Храм пабудавалі ў 1868 годзе ў памяць Юліі Дзяконскай з роду Быхаўцаў (1825 - 1858), якая была жонкай Яўстафія Дзяконскага (1820 - 1894). Храм у плане мае прамавугольную форму. Накрыты будынак двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе трапецападобны шчыт, над якім невялікая чацверыковая вежачка. Уваходны партал і ніша над ім маюць стральчатую канфігурацыю. Сцены атынкаваныя і ўпрыгожаны ўкрапінамі з дробных камянёў.
Побач знаходзіцца капліца-пахавальня Юзафа Гурскага. Храм пабудаваны ў 1893 годзе ў рэтраспектыўна–гатычным стылі. Будынак у плане мае прамавугольную форму. Накрыты будынак двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам і па баках фасада шматгранныя вежкі.
Капліцы маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Каментары
Усяго каментароў: 0