Касцёл у Сапоцкіне
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, Сапоцкін, вул. Цеалінская, 41.
0
262
03.10.2024
Апісанне
На шляху з Гродна на Аўгустоўскі канал будзеце праязжаць невялікае мястэчка Сапоцкін, дзе на высокай гары велічава ўзвышаецца касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Касцёл пабудаваны ў 20 стагоддзі за польскім часам у стылі эклектыкі. Храм варта абыйсці па перыметру, каб адчуць усю яго веліч і прыгажосць.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.83007931
Даўгата: 23.64563347
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.10.2024
Касцёл у Сапоцкіне
У пачатку 16 стагоддзя кароль Жыгімонт І Стары падараваў мястэчка Свяцк, што знаходзіцца непадалёк, шляхцічу Шымку Сапоцьку, які заснаваў мястэчка з назвай Сапоцкін. У 17 стагоддзі магнат Ян Валовіч фундаваў першы касцёл у Сапоцкіне. У 19 стагоддзі улады Расійскай імперыі зачыняюць касцёл і касцёл перайшоў да праваслаўных. І толькі ў 1916 годзе храм быў вернуты каталікам. У 1930- х гадах касцёл быў значна перабудаваны. У часы другой сусветнай вайны моцна пашкоджаны ў час ваенных дзеянняў. І дзякуючы намаганням прыхаджан святыня была адрэстаўравана. Касцёл зараз дзейнічае. Касцёл абнесены па перыметру мураванай агароджай з вялікай брамай каля галоўнага ўваходу. Храм помнік у стылі эклектыкі з элементамі барока, класіцызму і готыкі. Трохнефная базіліка з трансептам. Галоўны фасад касцёла падзелены карнізамі на некалькі ярусаў. У цэнтральнай цастцы фасада плоскі порцік з трохвугольным франтонам, над якім знаходзіцца паўкруглы шчыт. Галоўны фасад упрыгожаны дэкаратыўнымі вазамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0