Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Аптэка-музей.

Музей

Музей

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 4.

Апісанне

У самым цэнтры Гродна на Гандлёвай плошчы каля касцёла Францыска Ксаверыя знаходзіцца аптэка-музей. Аптэка тут працуе з 18 стагоддзя і была пабудавана каталіцкім ордэнам езуітаў разам з Касцёлам. Аптэка працуе і як сучасная аптэка і як музей. У экспазіцыі вы ўбачыце старадаўнія аптэкарскія інструменты: шалі, посуд, гербарыі і кнігі. Уваход у музей бясплатны. За дадатковую аплату можна замовіць экскурсію, а таксама дэгустацыю: паспрабаваць знакаміты беларускі чай «Гарадзенскі гарбата», які вырабляецца ў г.Гродна. У музеі прадстаўлены вялікі выбар сувенірнай прадукцыі па дэмакратычных цэнах, а ў дзеючай аптэцы вас здзівіць шырокі выбар лекавых прэпаратаў, натуральных лячэбных траў і фітачаёў.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Платна

Платна

Батанічны

Батанічны

Гастранамічны

Гастранамічны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.11.2024

Гродна. Аптэка-музей

Горад Гродна слаўны сваімі помнікамі і музеямі. Адным з самых незвычайных музеяў у горадзе – гэта музей–аптэка. Мы прывыклі хадзіць у аптэкі з самага дзяцінства і нам здаецца, што нам усё вядома аб нашых леках і іх вырабе, але, калі вы наведаеце музей-аптэку ў Гродне, то вы будзеце здзіўлены тым на колькі гэта цікавы і тонкі працэс. І тым больш будзе цікава даведацца, як у нас выраблялі лекі сотні гадоў таму.


Аптэка пабудавана ў самым цэнтры Гродна каля езуіцкага касцёла Францыска Ксаверыя на былой гандлёвай плошчы. Аптэка знаходзіцца ў будынку, які ўзведзены ў 1709 годзе каталіцкім ордэнам езуітаў. Езуіты ўзводзілі касцёл, калегіум і гаспадарчыя будынкі ў цэнтры горада – атрымаўся цэлы квартал, які захаваўся да нашага часу. Аптэка працавала ў гэтым памяшканні да сярэдзіны 20 стагоддзя. Потым тут быў салон мэблі. А з 1996 года зноў тут адкрылі аптэку, калі будынак арандавала Гродзенская фармацэўтычная фірма "Біятэст".


Цяпер тут працуе і сама аптэка, і пры ёй аптэка – музей.

Аптэка складаецца з некалькіх частак:

  • фитоотдел, дзе можна набыць лекі, настойкі, чайныя напоі і касметыку з лекавых раслін;
  • гандлёвы аддзел, у якім у продажы маецца больш за 5 тысяч лекавых прэпаратаў;
  • экспазіцыя, дзе можна ўбачыць старадаўні аптэкарскі посуд, медыцынскі інструмент, кнігі і гербарыі пісьменніцы Алаізы Ажэшкі.

 Уваход у музей платны, але зусім не дарагі.

Каментары