Знай свой край

Знай свой край

Мількаўшчына. Помнік на месцы сядзібы Э. Ажэшка

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Мількаўшчына.

Апісанне

У Гродзенскім раёне ў мястэчку Мількаўшчына на месцы былой сядзібы Паўлоўскіх усталяваны памятны валун і крыж са скульптурай Маці Божай. У гэтай сядзібе ў 1841 годзе нарадзілася вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Быў гаспадарчы дом, гаспадарчыя будынкі і парк з садам. Да нашага часу захаваўся драўляны амбар і фрагмент парка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.02.2025

Мількаўшчына. Помнік на месцы сядзібы Э. Ажэшкі.

У мястэчку Мількаўшчына Гродзенскага раёна на месцы сядзібы Паўлоўскіх, дзе нарадзілася вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка, усталяваны памятны знак і крыж са скульптурай Божай Маці.


У 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага сядзіба ў Мількаўшчыне належала Мікалаю Пацу. Ён атрымаў маёнтак ад караля Жыгімонта I Старога. Потым маёмасць належала каралеве Боне Сфорца. У 1588 годзе фальварак уваходзіў у склад Гродзенскага староства.


У 19 стагоддзі сядзіба належала Баржэцкім, у якіх набывае маёмасць Бенедыкт Паўлоўскі (1788 - 1843). Ён працуе адвакатам павятовага суда ў Гродне. Быў прагрэсіўным адукаваным шляхціцам. Меў вялікую бібліятэку французскіх аўтараў і збор карцін. Бенедыкт ажаніўся з Францішкай Каменскай (1814-1878). Калі памёр Бенедыкт, то Францішка зноў выйшла замуж, за Канстанціна Відацкага. Уласніцай сядзібы стала яе дачка - Лізавета Бенедыктаўна Паўлоўская, у замужжы Ажэшка, якую мы ведаем як пісьменніца Эліза Ажэшка (1841-1910).


Э.Ажэшка пакінула сядзібу ў 1858 годзе, і ў 1872 годзе прадала Мількаўшчыну Мазалеўскаму. У 1890 годзе ў маёнтку мелася 985 дзесяцін зямлі. Апошнія, хто быў гаспадаром у сядзібе, быў род Чацвярцінскіх. Быў гаспадарчы драўляны аднапавярховы дом з 14 пакоямі. Дом не захаваўся да нашага часу, а ад гаспадарчых пабудоў ёсць толькі драўляны свіран.


На месцы сядзібы ўсталяваны памятны валун з мемарыяльнай таблічкай і крыж са скульптурай Маці Божай.

Каментары