Знай свой край

Знай свой край

Гранітны кар'ер у Мікашэвічах.

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, Мікашэвічы

0

270

06.11.2024

Апісанне

Мікашэвіцкія кар'еры-цікавая славутасць, адзінае ў Беларусі месца, якое знаходзіцца на 2 метры ніжэй за ўзровень мора. Тут знаходзіцца найбуйнейшае ў Еўропе радовішча граніту, здабыча якога ажыццяўляецца ўжо на працягу 40 гадоў

Катэгорыі

Геалагічны

Геалагічны

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Платна

Платна

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.22308594
Даўгата: 27.42643404

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

06.11.2024

Унікальная славутасць з магчымасцю розных экскурсій.

Даўжыня Мікашэвіцкага кар'ера складае 3 км, шырыня – 2 кіламетры, глыбіня – 150 метраў, а агульная плошча каля шасці квадратных кіламетраў. Радовішча граніту было адкрыта тут у 1963 годзе. Праз 10 гадоў быў выраблены першы выбух, а ў снежні 1975 года кар'ер быў уведзены ў эксплуатацыю. 

У 2018 годзе быў адкрыты музей РУВП»Граніт".  Ён працуе ў буднія дні з аўторка па пятніцу. Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй прадпрыемства і яго тэхналагічнымі працэсамі, разгледзець калекцыю горных парод, а таксама ўбачыць экспазіцыю з парэшткамі старажытных дагістарычных жывёл, якія жылі ў Беларусі больш за 100 тысяч гадоў таму. Таксама тут дэманструюць відэаролікі аб прадпрыемстве. Яшчэ працуе крама з сувенірамі.

Для жадаючых прадастаўляецца магчымасць трапіць на назіральную пляцоўку гранітнага кар'ера «Мікашэвічы», прыняць удзел у групавой экскурсіі «Прафесія - кіроўца кар'ернага самазвала» альбо агляднай экскурсіі па тэрыторыі РУВП «Граніт», а таксама можна пракаціцца на аўтамабілі БелАЗ.

Вельмі цікава наведаць аглядную пляцоўку, з якой адкрываецца дзіўны від на кар'ер: там працуюць і перавозяць друз 45-тонныя БЕЛАЗы, якія з вышыні здаюцца маленькімі і цацачнымі, а таксама цурчаць вадаспады, якія дапаўняюць маляўнічы горны ландшафт. Пляцоўка абгароджана сеткай і парэнчамі. На назіральнай пляцоўцы можна агледзець гранітны кар'ер і даведацца тэхналогію здабычы будаўнічага каменя. Затым прадастаўляецца вольны час, жадаючыя могуць зрабіць цудоўныя фатаграфіі на фоне кар'ера. 

Падчас агляднай экскурсіі па тэрыторыі РУВП» Граніт " можна сфатаграфавацца на фоне замка ў стылі сярэднявечча, які быў зроблены з граніту, а таксама азнаёміцца з малымі архітэктурнымі формамі. 

Мікашэвіцкія кар'еры-унікальнае месца ў Беларусі, маштаб якога ўражвае.

Цікава, пазнавальна, уражліва!

 


Каментары

Усяго каментароў: 0