Альгомель. Царква Святой Марыі Магдаліны
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Альгомель.
Апісанне
Мястэчка Альгомель Столінскага раёна па праву ганарыцца сваімі праваслаўнымі святынямі. У цэнтры мястэчка побач знаходзіцца дзве праваслаўныя царквы: старажытная драўляная Уваскрашэння Хрыстова 19 стагоддзя і новая мураваная Марыі Магдаліны.
Новы мураваны храм узведзены ў 1994 годзе. Пабудаваны па праваслаўным канонам і складаецца з 4 асноўных частак. Пасля пабудовы новай мураванай царквы набажэнствы адбываююцца пераважна ў гэтым храме, а ў старой царкве досыць рэдка. У 2024 годзе у царкве Марыі Магдаліны адбыўся пажар. Зараз праводзіцца рамонт.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.01.2025
Альгомель. Царква Святой Марыі Магдаліны
На самым усходзе Брэсцкай вобласці за 65 кіламетраў ад раёнага цэнтра Столін сярод лясоў і балот знаходзіцца старажытнае мястэчка Альгомель.
Назва вельмі незвычайная і з гэтай нагоды ёсць прыгожая легенда. Паводле легенды калісці даўным даўно, калі Святая княгіня Вольга плыла па тутэйшай раке, то яе карабель сеў на мель. Вось з гэтай нагоды і атрымалася гульня слоў «Вольга» і «мель».
Упершыню ў пісьмовых крыніцах Альгомель упамінаецца ў 1506 годзе. А першая царква тут была пабудавана ў 1528 годзе.
І галоўнаю славутвсцю сучаснага мястэчка Альгомель з'яўляюцца два праваслаўныя храмы. А тая драўляная царква, што дайшла да нашага часу была ўзведзена ў пачатку 19 стагоддзя і на помніку ўсталявана ахоўная шыльда на якой наступная інфармацыя: «Памятник архитектуры. Воскресенская церковь. 1817 г. XIX в. Охраняется государством». У інтэр'еры гэтай старой царквы ёсць старажытныя каштоўныя абразы 17 – 19 стагоддзяў.
У 1994 годзе побач з царквой Уваскрашэння Хрыстова была пабудавана сучасная мураваная царква, якая таксама мае мастацкую каштоўнасць. Храм узведзены з чырвонай цэглы. Аснову кампазіцыі складае крыжова–купальны аб'ём, да якога далучаны прытвор з вежай–званіцай. Над асноўным аб'ёмам масіўны васьмігранны светлавы барабан.
У верасні 2024 года ў будынку адбыўся пажар. Царква зараз на стадыі аднаўлення.