Альгомель. Царква Уваскрашэння Хрыстова
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Альгомель.
Апісанне
Невялікае мястэчка Альгомель Столінскага раёна вядомае свімі двума храмамі. Драўлянай царквой Уваскрашэння Хрыстова і новай мураванай Марыі Магдаліны. Драўляны храм узведзены ў пачатку 19 стагоддзя ў традыцыях палескага народнага драўлянага дойлідства і складаецца з трох асноўных частак. У інтэр'еры ёсць іканастас і абразы 17 – 19 стагоддзяў, якія, мабыць, засталіся ад старой царквы перыяду Вялікага Княства Літоўскага. Царква Уваскрашэння Хрыстова зараз рэдка выкарыстоўваееца для набажэнства, бо побач пабудавалі нядаўна новую мураваную царкву.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.01.2025
Альгомель. Царква Уваскрашэння Хрыстова
У мястэчку Альгомель Столінскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Уваскрашэння Хрыстова. Храм узведзены ў 1817 годзе за сродкі мясцовага памешчыка Рамана Фарэйстэра. Святыня пабудавана па традыцыі Палескага драўлянага народнага дойлідства і складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда.
Асноўны аб'ём малітоўнай залы зроблены з чатырохсценнага зруба. З захадняй часткі малітоўнай залы прыбудаваны прытвор, над якім надбудавана вежа – званіца. Над званіцай чатырохскатны дах з невялікім гранёным барабанам і цыбулінай. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам і завершаны васьміграным барабанам з цыбулінай.
У інтэр'еры ёсць трохярусны разны драўляны іканастас 18 стагоддзя, які, мабыць, застаўся ад старой царквы эпохі Вялікага Княства Літоўскага.
У іканастасе захавалася дванаццаць абразоў так званага апольстальскага чыну. Дэісуснага чыну абраз «Спас з прадстаячымі», «Дабравест» 1759 года, «Маці Божая Адзігітрыя» і іншыя. Таксама ёсць абразы больш старажытныя, якія мабыць належылі да ўніяцкай царквы: «Сашэсце ў пекла» 17 стагоддзя, «Васіль Вялікі», «Маці Божая Адзігітрыя», «Троіца старазапаветная» і «Дэісус» 18 стагоддзя. Царква зараз рэдка выкарыстоўваецца, бо яна ўжо старая і прыпісаны храм да сучаснай мураванай царквы Марыі Магдаліны.