Аздамічы. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Аздамічы.
0
126
09.01.2025
Апісанне
У цэнтры мястэчка Аздамічы Столінскага раёна знаходзіцца праваслаўная царква Святой Троіцы. Першае ўпамінанне пра Траецкую царкву адносіцца да 16 стагоддзя. У 19 стагоддзі царква некалькі разоў перабудоўвалася. Тая царква, якая дайшла да нашага часу была пабудавана ў 1893 годзе. Храм узведзены ў псеўда – рускім стылі з элементамі мадэрну. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць іканастас трохярусны і абразы 19 стагоддзя. Адрамантавана ў апошнія гады. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.01775884
Даўгата: 27.48825064
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.01.2025
Аздамічы. Царква Святой Троіцы
У 70 кіламетрах на ўсход ад раёнага горада Столін знаходзіца мястэчка Аздамічы. Побач з вёскай на раке Сцвіга ёсць помнікі археалогіі эпохі неаліту і бронзавага века. Пісьмовыя першыя ўзгадкі пра мястэчка адносяцца да 1509 года. У перыяд Вялікага Княства Літоўскага 16 – 18 стагоддзі Аздамічы ўваходзілі ў Пінскі павет Брэсцкага ваяводства. У перыяд Расійскай імперыі ў Мазырскім уездзе Мінскай губерніі.
Сярод мястэчка пабудавана праваслаўная царква Святой Троіцы. Дакладны час пабудовы царквы невядомы. Па дакументам Траецкая царква сустракаецца ўжо ў 16 стагоддзі. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі да царквы ў Аздамічах было прыпісана яшчэ некалькі вёсак. У 1809 годзе з царкоўных дакументаў вядома што храм меў уласную зямлю. Да 1873 года існавала старая царква, якую пабудавалі на дубовых сваях. Вясной 1874 года пачалі разбіраць стары храм і ў той жа час залажылі новую святыню, якую асвяцілі ў 1877 годзе.
Праз некаторы час быў узведзены новы храм у 1893 годзе, які захаваўся да нашага часу. Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі з элементамі мадэрну. Храм пабудаваны з чатырох частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над прытворам вежа – званіца. У інтэр'еры ёсць трохярусны іканастас і абразы 19 стагоддзя і тым ліку «Святы Мікалай».
Каментары
Усяго каментароў: 0