Знай свой край

Знай свой край

Мікашэвічы. Царква Іаана Прадцечы.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Мікашэвічы, вул. Ленінская, 34

0

136

16.01.2025

Апісанне

У мястэчку Мікашэвічы Лунінецкага раёна ёсць праваслаўная царква Іаана Прадцечы. Першапачаткова будынак гэты належыў каталіцкаму касцёлу, які называўся ў гонар Маці Божай Каралевы.

Касцёл пабудавалі ў часы Польскай дзяржавы ў 1936 годзе з элементамі готыкі і раманскага стылю.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл у савецкія часы зачынілі і тут працаваў клуб і магазін. З развалам СССР праваслаўныя вернікі выкупілі будынак і перабудавалі яго пад царкву. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.22286078
Даўгата: 27.46536516

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Мікашэвічы. Царква Іаана Прадцечы

У гарадку Мікашэвічы Лунінецкага раёна ў цэнтры горада ёсць праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы. Першапачаткова гэта царква належыла каталіцкаму касцёлу, які быў пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы ў 1936 годзе.


Пасля Рыжскага Міру 1921 года Мікашэвічы былі пад уладай Польшчы да 1939 года. У 1927 годзе епіскап Пінскі Зыгмунд Лазінскі заснаваў каталіцкі прыход у мястэчку і быў арганізаваны Камітэт па будаўніцтву касцёла. Зямлю для святыні падоравалі фанерны і лесазавод, а таксама мецэнат Агаркоў, які валодаў вялікім маёнткам.


Архітэктары і інжынеры Пшыбыслаўскі, Палескі і Пётр Чарнеўскі спраектавалі цікавы прает касцёла ў неараманскім і неагатычных стылях. Фінансавымі пытаннямі заняўся Зыгмунд Бараноўскі, а ў Мікашэвічы быў прызначаны ксёнз Велічка Браніслаў.


Ахвяравалі на касцёл зусім розныя людзі, каталікі і праваслаўныя, рабочыя і прамыслоўцы. Ад палескага ваяводы Костка – Бернацкі ахвяраваў 3200 злотых, Казімір Букраба 1000 злотых… Некаторыя давалі сваіх коней для перавозкі будаўнічых матэрыялаў.


У 1935 годзе залажылі падмурак касцёла, а ўжо праз год быў узведзены храм у гонар Маці Божай Каралевы. У кастрычніку 1936 года асвяцілі касцёл. З. Бараноўскі быў узнагароджаны Папскім крыжом.


У Савецкія часы касцёл зачынілі і тут быў адчынены клуб, а затым мебельны магазін. Напрыканцы існавання СССР у 1990 годзе праваслаўныя вернікі набылі гэты будынак і перабудавалі яго пад праваслаўную царкву.

Каментары

Усяго каментароў: 0