Ружаны. Сінагога
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Ружаны, вул. Я. Коласа, 6.
0
101
27.01.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры мястэчка Ружаны на былой гандлёвай плошчы захаваўся мураваны будынак сінагогі 18 стагоддзя. Сінагога з'яўляецца адной з самых вялікіх на Беларусі. Будынак мураваны аднапавярховы пад чатырохскатным дахам. У інтэр'еры часткова захаваліся фрэскі і біма. Помнік прыходзе паступова ў заняпад і таму неабходная рэстаўрацыя.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.86519067
Даўгата: 24.88825259
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.01.2025
Ружаны. Сінагога.
Калі завітаеце ў мястэчка Ружаны Пружанскага раёна, то ў першую чаргу вам пакажуць палац Сапегаў, які зараз знаходзіцца на рэстаўрацыі і ў якім некалькі год таму адчынілі музей.
А калі вы прыедзеце ў цэнтр гарадка на былую гандлёвую плошчу, то там вы пабычыце дзве архітэктурныя дамінанты: каталіцкі Траецкі касцёл 17 стагоддзя і праваслаўную Пятра - Паўлаўскую царкву 18 стагоддзя.
У тыя часы Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі, калі фарміравалася аблічча гандлёвай плошчы ў Ружанах жыла вялікая колькасць яўрэйскага насельніцтва.
І ў мястэчку было некалькі сінагог. Адна з іх, мураваная сінагога, захавалася да нашага часу на былой гандлёвай плошчы. Вам трэба прайсці ўздож праваслаўнай царквы і мураванага двухпавярховага манастыра базыльянаў ва ўнутраны двор, і вы пабачыце вялікую мураваную сінагогу.
Гэта сінагога з'яўляецца адной з самых вялікіх мураваных сінагог на Беларусі. Іўдзейская святыня пабудавана напрыканцы 18 стагоддзя. Побач была ўзведзена іешыва – гэта школа, дзе рыхтавалі на равінаў. Сінагога працавала да 1939 года да прыхода савецкай улады. Пасля вайны ў будынку знаходзіліся спачатку склад, потым млын, а затым кацельная і нават гараж.
Будынак мураваны аднапавярховы пад чатырохсхільным дахам. У інтэр'еры захавалася біма і часткова фрэскі. Помнік у апошнія гады прыйшоў у заняпад. Патрабуецца рэстаўрацыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0