Блізная. Царква Аляксандра Неўскага
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Блізная.
Апісанне
У мястэчку Блізная Пружанскага раёна ёсць мураваная царква, якую асвяцілі ў гонар князя Аляксандра Неўскага. Храм узведзены ў 19 стагоддзі з бутавага камяня і цэглы на мясцовых могілках. Складаецца будынак з трох асноўных частак. У савецкія часы святыня была зачынена і пасля развала СССР храм быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі
Гістарычнае
Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.01.2025
Блізная. Царква Аляксандра Неўскага.
Як ехаць з Ружанаў на Слонім праз Ружанскую пушчу ў Пружанскім раёне, то злева ад трасы будзе вёска Блізная. Тут захавалася каменная праваслаўная царква і рэшткі панскай сядзібы. Мястэчка ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Царква Аляксандра Неўскага была пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1885-1888 годзе на мясцовых могілках. Храм быў прыпісаны да царквы Пятра і Паўла ў Ружанах. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гады святыню зачынілі і будынак пачаў прыходзіць у заняпад.
Так працягвалася, пакуль Ружанскую парафію не ўзначаліў выпускнік дзённага аддзялення Мінскай Духоўнай Семінарыі, малады і адукаваны святар Аляксандр Сень, які ўзяў на сябе груз аднаўлення царквы. Першапачаткова былі сабраныя ўсе жыхары вёскі, якія падтрымалі ініцыятыву айца Аляксандра. Паверыўшы святару і яго добрым намерам, кожны з жыхароў вырашыў ахвяраваць адну сваю пенсію. Некаторыя ахвяравалі і больш. Вынік не замарудзіў чакаць: былі закупленыя матэрыялы і пачалася праца. За год храм быў накрыты, а 19 снежня 2005 года купал храма увянчаў крыж.
Царква пабудавана вельмі незвычайна і нестандартна для гэтага краю. Будынак пабудаваны з бутавага каменя і цэглы, з рысамі раманскага стылю.
Будынак складаецца з трох асноўных частак: бабінец, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам узведзена чацверыковая вежа-званіца. Над асноўным аб'ёмам на васьмігранным барабане знаходзіцца купал-цыбуліна.
