Ружаны. Касцёл Святога Казіміра
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Ружаны.
0
118
27.01.2025
Апісанне
Калі завітаеце ў невялікі гарадок Ружаны, то акрамя палаца Сапегаў і культавых будынкаў на гандлёвай плошчы вам варта наведаць касцёл Святога Казіміра. Помнік узведзены напрыканцы 18 стагоддзя на ўскрайку мястэчка на мясцовых могілках. Касцёл пабудаваны ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэна па праекту прыдворнага архітэктара магнатаў Сапегаў Яна Самуэля Бекера. Будынак мураваны, у плане прамавугольны. У апошнія гады касцёл быў адрэстаўраваны. Святы Казімір лічыцца апекуном горада Ружаны.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.86986676
Даўгата: 24.89680347
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.01.2025
Ружаны. Касцёл Святога Казіміра
У мястэчку Ружаны ў Пружанскім раёне можна шмат чаго пабачыць з гістарычных помнікаў і музееў. Гарадок невялікі і можа вам спатрэбіцца цэлы дзень, каб усё наведаць. Вам абавязкова пакажуць палац–рэзідэнцыю магнатаў Сапегаў і былую гандлёвую плошчу, дзе захавалася некалькі ўнікальных культавых будынкаў: царква, касцёл і сінагога.
І ў вас зусім можа не застацца часу на яшчэ адзін помнік 18 стагоддзя, які знаходзіцца на самым ускрайку мястэчка на мясцовых могілках - гэта касцёл Святога Казіміра. Ён добра бачны ад палаца Сапегаў, калі будзеце аглядаць панараму горада з узвышша.
Касцёл быў пабудаваны ў 1792 годзе па праекту вядомага архітэктара з саксоніі Яна Самуэля Бекера, які лічыўся прыдворным архітэктарам у Сапег. Касцёл пабудаваны за сродкі гаспадара маёнтка ў Ружанах Аляксандра Міхала Сапегі (1730 - 1793) – палітычны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, гетман польскi i літоўскі, ваявода Полацкі, канцлер Вялкага Княства Літоўскага.
Каталіцкую святыню назвалі ў гонар Святога Казіміра, мошчы якога нейкі час захоўваліся ва ўладаннях Сапегаў.
Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Будынак мураваны, у плане мае прамавугольнік. Накрыты двухскатным дахам. Галоўны фасад аздоблены чатырма калонамі дарыйскага ордэра. У інтэр'еры ёсць алтар мураваны, які выкананы таксама ў дарыйскім ордэры.
У апошнія гады касцёл Казіміра быў адрэстаўраваны. Святы Казімір лічыцца апекуном Ружанаў і яго выява ёсць на гербе горада.
Каментары
Усяго каментароў: 0