Ружаны. Палац Сапегаў.
Палац
Беларусь, Брэсцкая вобласць, Ружаны, вуліца Урбановіча, 15
1
434
12.06.2024
Апісанне
Адзін з найбуйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў, уласнасць і рэзідэнцыя князёў Сапегаў.
Пабудаваны ў 1784–1786 гадах у пераходным ад барока да класіцызму стылі архітэктарам Я. С. Бекерам на аснове сцен папярэдняга палаца пачатку XVII стагоддзя.
Разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся толькі рэшткі асноўных пабудоў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная арка і флігелі па яе баках.
У адрэстаўраваным усходнім флігелі адкрыты музей, прысвечаны гісторыі роду Сапегаў.
Вэб сайт:
http://ruzhany.museum.byКатэгорыі

Крушня

Помнік архітэктуры

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Экспазіцыя
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.8606872
Даўгата: 24.896071
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1С Н
12.06.2024
Ружаны. Палац Сапегаў.
У 1598 годзе Ружаны купіў канцлер вялікі літоўскі Леў Сапега. Ён пабудаваў тут у 1602 годзе замак з трыма вежамі, які меў хутчэй абарончыя функцыі. Невядома імя архітэктара, аднак у старажытных ружанскіх запісах, датаваных 1602-м годам, згадваецца пра буйнамаштабныя будаўнічыя работы, без указання месца правядзення забудовы. Хутчэй за ўсё, замак узводзіўся на месцы старой сядзібы Тышкевічаў, якім маёнтак належаў раней.
Першапачаткова палац меў абарончы характар - двухпавярховы крыжападобны ў плане каменны аб'ём дапаўнялі тры чатырохгранныя вежы. У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся парадная зала і вестыбюль з двухбаковымі ўсходамі, у бакавых частках - жылыя памяшканні, кабінет, бібліятэка. Анфілада памяшканняў на першым паверсе перакрывалася скляпеністымі, а на другім - бэлечнымі перакрыццямі. Пад пабудовай у вялікіх скляпеністых падвалах знаходзіліся арсенал, архіў, запасы правізіі.
У 1784—1788 гг. прыдворны архітэктар Сапег Ян Самуэль Бекер перабудоўвае старажытны палац-замак. Адначасова дойлід узводзіць у нізіне перад палацам парафіяльны касцёл і манастыр базыльян, а таксама могілкавую капліцу і карчму. За сваю таленавітую творчасць Бекер атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2150 злотых. Дзве вежы старажытнага палаца былі разабраны, а заходняя была ўключана ў агульны аб'ём новай пабудовы, якая стала сіметрычнай па кампазіцыі. Галоўны корпус набыў выгляд кампактнага двухпавярховага прастакутнага ў плане будынка пад высокім мансардавым "французскім" дахам. Галоўны фасад у трыццаць вокнаў у цэнтральнай частцы вылучаўся паднятым на другі паверх прысценным порцікам з двух пар калон і пілястраў, завершаных высокім трохкутным франтонам, запоўненых скульптурным барэльефам і увянчаным па кутах гратэскавай скульптурай. На тыльным фасадзе порціка адпавядала шырокая дзесяцікалонная тэраса, на якую выходзілі вокны-дзверы бальнай залы. Высокія, у барочна-райкальным прафіляваным абрамленні акна верхняга паверха сведчаць аб яго парадным прызначэнні.
Я. Бекер праектуе і рэгулярны прамяністы парк з каналамі, вадаёмамі, стрыжанымі шпалерамі. Парк заступаў паралельны палацу вадаём на рацэ Ружанцы. Перспектыва з кожнай са стрыжанай ліпавай алей замыкалася павільёнам. Да пейзажнай зоны прымыкаў звярынец у выглядзе прабітага прасекамі ляснога масіва. Таксама ў палацы з 1765 па 1791 год існаваў прыватны тэатр.
Комплекс быў задуманы як спалучэнне галоўнага і двух дапаможных карпусоў, аб'яднаных магутнай аркадай, манументальных уязных варот-аркі паміж флігелямі. У замкнёнай прасторы шырокага параднага двара (яго плошча каля 1,5 гектараў) цэнтральнае месца было адведзена пад галоўны корпус. Агульны барочны характар архітэктуры пераплятаецца з элементамі класіцызму.
У перыяд валодання Ружанамі Яўстафій Каетан Сапега прыняў удзел у паўстанні 1830–1831 гадоў. З-за чаго быў пазбаўлены ўсіх уладанняў. У XIX стагоддзі палац быў здадзены ў арэнду габрэйскаму роду Пінесаў, якія арганізавалі ў ім ткацкую фабрыку. На працягу наступнага стагоддзя будынкі палацавага комплексу былі пашкоджаны пажарам. Пасля дадзеных падзей, спроба рэстаўрацыі палаца была зроблена толькі ў канцы 1980-х гадоў. Але поспехам яна не ўвянчалася.
З 2008 года ў Ружанскім палацавым комплексе ладзяцца маштабныя рэстаўрацыйныя работы. Да 2011 года была скончана рэстаўрацыя ўязной брамы, усходняга і заходняга флігеляў. Цяпер у іх размяшчаецца музей. Таксама ў 2012 годзе была распачата рэстаўрацыя ўсходняга корпуса. Работы вядуцца і зараз.
Каментары
Усяго каментароў: 0