Знай свой край

Знай свой край

Радастава. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Радастава.

0

100

22.01.2025

Апісанне

У Драгічынскім раёне ў мястэчку Радастава ёсць драўляная праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудавалі ў 1867 годзе на месцы старой царквы, якая была заснавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі і належыла ўніятам. Царква пабудавана ў рэтраспектыўна – рускім стылі і складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы святыня была зачынена і прыстасавана пад склад. У 1989 годзе храм перадалі вернікам. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.96478392
Даўгата: 24.95443285

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.01.2025

Радастава. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

У мястэчку з прыгожай назвай Радастава ў Драгічынскім раёне ёсць праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы.

Самы стары храм, які вядомы па гістарычным крыніцам, быў узведзены яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі і належыў уніяцкім вернікам. У 19 стагоддзі пасля забароны ўніі ў Расійскай імперыі царкву перадалі праваслаўным вернікам.

 У 1847 годзе ў будынку правялі рамонт. Новую царкву пабудавалі ў 1867 годзе на месцы старога храма. Згодна некаторых дакументаў новы храм узвялі ў 1862 годзе. Царква ўзведзена на мураваным падмурку. Святыня заснавана за сродкі дзяржаўнай казны. На вежы – званіцы было тры званы. У архіве царкоўным захоўваліся метрычныя кнігі з 1799 года. З 1891 года пры храме працавала царкоўна – прыхадская школа.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час з 1962 года храм зачынілі, а царкоўныя рэчы перавезлі ў іншую царкву. У будынку зрабілі зернесховішча. Напрыканцы існавання СССР будынак перадалі вернікам і быў праведзены рамонт. Летам 1989 года царкву зноў асвяціў святар Аляксандр Лесік.

Царква пабудавана ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца. Царква адрэстаўравана ў апошнія гады.

Каментары

Усяго каментароў: 0